Біжагош
парт. Bijagós Archipelago, англ. Bissagos Islands
Характарыстыкі
Колькасць астравоўкаля 60 
Размяшчэнне
11°12′00″ пн. ш. 16°00′00″ з. д.
АкваторыяАтлантычны акіян
Краіна
Біжагош (Гвінея-Бісау)
Біжагош
Біжагош
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Астравы Біжаго́ш (парт.: Bijagós Archipelago, англ.: Bissagos Islands) — архіпелаг нізінных астравоў у Атлантычным акіяне каля заходняга ўзбярэжжа Афрыкі, тэрыторыя Гвінеі-Бісау.

У склад архіпелага ўваходзяць каля 60[1] астравоў агульнай плошчай каля 1600[1] км², размешчаныя ў часткова залітай вадой дэльце ракі Жэба. Сучасныя астравы з'яўляюцца найбольш узвышанымі часткамі дэльты[1]. На астравах мангравыя лясы. Развіты збор пладоў дзікарослых какосавых і маслічных пальмаў, рыбалоўства, вырошчванне рысу.

Асноўны порт — Балама, размешчаны на востраве Балама.

Зноскі

  1. 1 2 3 Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 350. — 672 с. с илл. (руск.)

Літаратура

  • Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 350. — 672 с. с илл. (руск.)
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 62. — 538 с. 100 000 экз. (руск.)
  • Біжагош // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — С. 149.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.