Бібліяграфія (ад стар.-грэч. Βιβλιογραφία, βιβλίον (biblion) - кніга, γράφω (grapho) - пішу), — 1) спецыфічная галіна інфармацыйна–практычнай дзейнасці па падрыхтоўцы і апісанні інфармацыі пра творы друку і пісьменства, а таксама па распрацоўцы прынцыпаў і метадаў выкарыстання гэтай інфармацыі; 2) апрацаваны збор бібліяграфічных апісанняў дакументаў, падабраных па пэўных пытаннях.
Бібліяграфія — інфармацыйная інфраструктура, якая забяспечвае падрыхтоўку, распаўсюджванне і выкарыстанне бібліяграфічнай інфармацыі.
Важнейшыя задачы бібліяграфіі - стандартызацыя бібліяграфічнай дзейнасці, у тым ліку бібліяграфічнага апісання; складанне бібліяграфічных паказальнікаў і індэксаў цытавання; класіфікацыя дакументаў. Бібліяграфічная дзейнасць вывучаецца ў рамках бібліяграфазнаўства як навуковай дысцыпліны.
Гісторыя
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 141. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Симановский И. Б. Белорусская советская библиография. — Ч. 1. — 1965. — 191 с.
- Дерунов К. Н. Итоги и уроки прошлого русской библиографии за 200 лет. — 1913.