Бёр | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Буры[1] |
Жонка | Бестла |
Дзеці | Одзін[1], Вілі і Ве |
Бёр (Borr ці Burr) — у германа-скандынаўскай міфалогіі адзін з асаў, сын першачалавека Буры і бацька Одзіна. Згадваецца ў Малодшай Эдзе: «У Буры быў сын па імі Бёр, які ажаніўся з жанчынай па імі Бестла, дачкой велікана Бёльтарна; і ў іх нарадзілася тры сыны: першы Одзін, другі Вілі, трэці Вэ».
Больш у Малодшай Эдзе Бёр не згадваецца. Часам згадваецца ў скандынаўскай паэзіі як бацька Одзіна. Роля Бёра ў міфалогіі не да канца зразумлася і няма ўказанняў на тое, што яго ўшаноўвалі старажытныя скандынаўскія язычнікі.
Спасылкі
Бёр у энцыклапедыі Кірыла і Мяфодзія.
- 1 2 Буре или Бури // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский, К. К. Арсеньев, Ф. Ф. Петрушевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. V. — С. 21.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.