Бярэзнік
Бярэзнік на карце Расіі ![]() ![]() |
Бярэзнік (руск.: Бере́зник) — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Вінаградаўскага муніцыпальнага раёна Архангельскай вобласці Расіі. З 2006 года з’яўляецца таксама адміністрацыйным цэнтрам Бярэзнікаўскага гарадскога паселішча. Упершыню згадваецца ў 1676 годзе. У дакументах перапісу 1785 года, на рэчцы Мізе адзначаецца Бярэзніцкая воласць, якая складалася з чатырох вёсак. У 1885 годзе валасное праўленне Усцьважскай воласці было перанесена з Усць-Вагі ў сяло Сямёнаўскае (Бярэзнік). З 1929 года Сямёнаўскае — цэнтр Бярэзніцкага раёна, а з 1940 года — Вінаградаўскага раёна. Статус пасёлка гарадскога тыпу з 1962 года.
Зноскі
- ↑ АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.