Бяроза | |
---|---|
ІАТА: няма — ІКАА: UMMA— Унутр. код: УММА | |
Інфармацыя | |
Тып | ваенны / дзеючы |
Краіна | Беларусь |
Размяшчэнне |
Бярозаўскі раён Брэсцкая вобласць на паўночны захад ад горада Бяроза |
Уладальнік | МА РБ |
Эксплуатант | ВПС Беларусі |
Вышыня НУМ | 159 м |
Часавы пояс | UTC+3 |
Карта | |
' Аэрадром на карце Беларусі |
Бяроза — ваенны аэрадром у Беларусі, размешчаны на паўночны захад ад аднайменнага горада Бяроза Брэсцкай вобласці.
Найменні
У розны час аэрадром называўся:
- Рыбнікі;
- Бяроза-Картузская,
- Картуз-Бяроза;
- Асаўцы,
- Бяроза.
Гісторыя
Аэрадром з’яўляецца адным з найстарэйшых у гісторыі авіяцыі. Згадкі пра яго ставяцца да 1915 годзе. У той час у Бярозе грунтаваўся асобны баявы атрад з двух самалётаў «Ілля Мурамец» са складу 4-й авіяцыйнай роты[1]. У верасні 1915 года сюды перабазаваўся нямецкі авіяцыйны атрад на самалётах Albatros D.I[2].
Германская акупацыя працягвалася да 19 студзеня 1919 года, калі аэрадром ненадоўга быў заняты Чырвонай арміяй, ужо 14 лютага 1919 года ў выніку бою за Бярозу-Картузскую быў захоплены палякамі. У ходзе савецка-польскай вайны аб’ект двойчы станавіўся арэнай бітваў. Пасля эксплуатаваўся ВПС Польшчы. У верасні 1939 года тут размясціўся 207-ы батальён аэрадромнага абслугоўвання.
У другой палове чэрвеня 1955 года на аэрадром перабазалі з КНР самалёты 405-га знішчальнага авіяцыйнага палка[3]. Тут злучэнне знаходзілася да 1956 года[3].
У верасні 1955 года на аэрадроме размешчаны:
- 10-ы асобны разведвальны авіяцыйны Чырванасцяжны Маскоўска-Кёнігсбергскі ордэна Суворава полк на самалётах Іл-28Р.
- 927-ы знішчальны авіяцыйны Кенігсбергскі Чырванасцяжны ордэна Аляксандра Неўскага полк на самалётах МіГ-15[3][4] .
З 1956 года на аэрадроме грунтаваліся таксама:
- 130-ы бамбардзіровачны авіяцыйны полк на самалётах Іл-28[3];
- 89-я асобная карэкціровачна-разведвальная Наўгародская ордэнаў Суворава і Кутузава эскадрылля (два звяны самалётаў Іл-28 і два звяны верталётаў Мі-1, самалёт сувязі Як-12)[3].
У верасні 1969 года ў Бярозе сфарміраваны 120-ы знішчальны авіяцыйны полк на самалётах Міг-21С[5].
Сучаснасць
На 1992 год на аэрадроме застаўся толькі 927-ы знішчальны авіяцыйны Кёнігсбергскі Чырванасцяжны ордэна Аляксандра Неўскага полк. У 1993 годзе ён перафармаваны ў 927-ю знішчальную авіяцыйную базу ВПС РБ. 24 жніўня 2010 года база ператворана ў 927-ы цэнтр падрыхтоўкі і прымянення беспілотных авіякомплексаў ВПС РБ[4] .
Заўвагі
- ↑ Виталий Лебедев. Аэродром Лида в годы становления российской военной авиации (руск.). Новый оборонный заказ. ООО "Дифанс Медиа" (1 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2019. Праверана 14 сакавіка 2019.
- ↑ Город воспоминаний: первый березовский аэродром (руск.). Портал массово-политической газеты Березовского района "Маяк". КУП «Редакция Березовской районной газеты «Маяк» (19 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2019. Праверана 7 красавіка 2019.
- 1 2 3 4 5 Валерий Непарко. История Березовского военного гарнизона. Часть 4. (руск.). Новости Березы и Березовского района. Городской портал Новости Березы и Березовского района (24 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2019. Праверана 7 красавіка 2019.
- 1 2 Анохин В. А., Быков М. Ю. Все истребительные авиаполки Сталина. Первая полная энциклопедия. — Научно-популярное издание. — М.: Яуза-пресс, 2014. — 944 с. — 1500 экз. — ISBN 978-5-9955-0707-9.
- ↑ Michael Holm. 120th Fighter Aviation Regiment (англ.). The Luftwaffe, 1933-45. Michael Holm (23 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2020. Праверана 23 лютага 2020.