Бярозаўскае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 142[1] м
Даўжыня 1,12 км
Шырыня 0,87 км
Плошча 0,56 км²
Аб’ём 0,00103 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,3 км
Найбольшая глыбіня 3,2 м
Сярэдняя глыбіня 1,8 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,311 ‰
Празрыстасць 0,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 4,2 км²
Упадаюць рака Паловіца
Выцякаюць рака Паловіца
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Бярозаўскае (Беларусь)
Бярозаўскае
Бярозаўскае
Бярозаўскае (Віцебская вобласць)
Бярозаўскае
Бярозаўскае
Map

Бяро́заўскае — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Паловіца, за 16 км на поўнач ад горада Глыбокае, за 0,5 км ад вёскі Залессе.

Плошча паверхні 0,56 км². Даўжыня 1,12 км, найбольшая шырыня 0,87 км. Даўжыня берагавой лініі 4,3 км. Найбольшая глыбіня 3,2 м, сярэдняя 1,8 м. Аб’ём вады 1,03 млн м³. Плошча вадазбору 4,2 км².
Катлавіна Бярозаўскага возера тэрмакарставага тыпу, выцягнутая ш напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 8 м, на ўсходзе і паўднёвым усходзе да 15—20 м, пераважна разараныя. Берагавая лінія слабазвілістая, у паўднёвай частцы ўтварае заліў. Берагі пясчаныя, паўночна-ўсходнія і паўднёва-ўсходнія забалочаныя. Вакол возера тарфяністая пойма шырынёй да 300 метраў. Возера складаецца з двух плёсаў, злучаных пралівам. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно ілістае. Дно паўночнага плёса выслана пераважна крэменязёмістым сапрапелем.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Праз возера працякае рака Паловіца. Шырыня паласы расліннасці 8—75 м да глыбіні 1,8 м. Паўднёвы плёс і праліў паміж плёсамі зарастаюць цалкам.

У возеры водзяцца шчупак, лінь, плотка, краснапёрка, карась і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-32. Выданне 1980 года. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.