Бярдышы ў гістарычным музеі Суздаля

Бярды́ш (польск.: berdysz) — старадаўняя халодная зброя ў выглядзе насаджанай на драўлянае дрэўка сякеры з выцягнутым лязом у форме паўмесяца.

Вядомы ў краінах Еўропы ў XV — пачатку XVII стагоддзяў, на Русі ў XVI—XVII стагоддзях. Бярдыш выкарыстоўваўся пешымі воінамі, пераважна стральцамі. Таксама з’яўляўся асноўнай зброяй гараджан, сялян-паўстанцаў, гарадской варты і брамнікаў.

Літаратура

  • Бярдыш // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Бярдыш // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. Мн.: БелЭн, 1995. — С. 141. — 800 с. 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Советский энциклопедический словарь / Гл. ред. А. М. Прохоров. — 2. М.: Советская энциклопедия, 1983. — 1600 с. 125 000 экз. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.