Бялянкі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() Бялянка бручкавая (Pieris napi) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Pieridae Duponchel, 1835 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Бяля́нкі (Pieridae) — сямейства насякомых атрада матылёў.
Дзённыя матылі, крылы ў размаху да 8 см. Афарбоўка часцей белая, жоўтая або аранжавая, з чорным малюнкам. Вусені зялёныя або стракатыя, звычайна ўкрытыя кароткімі валаскамі. Кукалкі жаўтаватыя або шаравата-белыя з чорнымі кропкамі і плямамі, прымацоўваюцца да субстрату паяском з шаўкавістай павуцінкі галавой уверх. Развіваюцца пераважна на крыжакветных і бабовых раслінах, некаторыя жывуць на крушынавых, ружавых і інш.
Налічваецца больш за 500 відаў. Пашыраны на ўсіх мацерыках, на Беларусі 12 відаў; найбольш вядомыя бялянка капусная, або капусніца, рэпніца, бручніца.
Шэраг бялянак — шкоднікі сельскагаспадарчых культур, вусені аб'ядаюць лісце. Жаўтушкі, зоркі, лімонніцы — дэкаратыўныя матылі лугоў, палёў, лясоў. Некаторыя віды ахоўваюцца, жаўтушка тарфянікавая занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Літаратура
- Бялянкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).