Бялькоўшчынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Верхнядзвінскі раён
Уключае 28 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Бялькоўшчына
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 2 298
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Бялько́ўшчынскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Бялькоўшчына.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Дрысенскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — маёнтак Бялькоўшчына. 21 жніўня 1925 года перайменаваны ў Жоўнінскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Жоўніна. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Дрысенскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Каркалецкага сельсавета (7 населеных пунктаў: Бароўка, станцыя Дрыса, Запруддзе, пасёлак Дрысенскай РТС, ДСР-4 і чыгуначныя будкі № 694 і 695)[1]. 25 снежня 1962 года Дрысенскі раён перайменаваны ў Верхнядзвінскі. У 1971 годзе скасаваны вёскі Валькова і Журкі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 26 населеных пунктаў[3]. У 1987 годзе скасаваны вёскі Асёткі, Быстрыцы, Казачкі, Шыпілкі[4]. 29 чэрвеня 1995 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Бялькоўшчына. 8 красавіка 2004 года Жоўнінскі сельсавет перайменаваны ў Бялькоўшчынскі, да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Галубаўскага сельсавета (вёскі Балоціна, Вераб’ёва, Галубава, Жоўтаўшчына, Забор’е, Зара, Крыськава, Лакісава, Лаўрукі, Матукі, Пользіна, Пушталёва, Сакалоўшчына, Свіраўшчына, Ульянова)[5].

27 чэрвеня 2008 года скасаваны вёскі Барсукі, Матукі і Паташня[6], 27 студзеня 2023 года — вёскі Гараваткі, Забор’е, Крыськава і Роскашы[7].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2971 чалавек[8], з іх 92,2 % — беларусы, 5,6 % — рускія, 1,1 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года — 2298 чалавек[10].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 42. — 248 с. 10 000 экз.
  4. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага і 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  6. Решение Верхнедвинского районного Совета депутатов от 27 июня 2008 г. № 59 Об упразднении сельских населенных пунктов Верхнедвинского района Архівавана 31 студзеня 2022.
  7. Решение Верхнедвинского районного Совета депутатов от 27 января 2023 г. № 229 Об упразднении сельских населенных пунктов Верхнедвинского района Витебской области
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.