Бялуга | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Huso huso Linnaeus, 1758 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Бялуга (Huso huso) — рыба роду Бялугі (Huso) сямейства Асятровыя (Acipenseridae).
Апісанне
У натуральных умовах дасягае даўжыні да 9 м і болей, вагі да 1,5 т. і болей. Цела масіўнае, верацёнападобнае. Спінных пласцінак — 11—14, бакавых — 41—52, брушных — 9—11. У спінным плаўніку ад 60 лучын. Рот ніжні. Зубы адсутнічаюць. Пярэдняя лучына добра развітая (па колькасці кольцаў на яе спіле вызначаюць узрост рыбін).
Арэал
Бялуга — прахадная рыба, якая насяляе Каспійскае, Чорнае, Азоўскае моры, адкуль заплывае ў рэкі для нераставання. Да другой паловы XX стагоддзя адзінкавыя экземпляры лавіліся ў Адрыятычным моры. Найбуйнейшы сучасны статак насяляе Каспійскае мора. У Чорным моры сустракаецца на глыбіні да 180 м. Да будаўніцтва плацін на рацэ Дняпро адзінкавыя рыбіны заходзілі ў паўднёвыя рэкі Беларусі. У 1870-ыя гады бялуга вагай 295 кг была вылаўлена на рацэ Сож каля Гомеля. У 1907 годзе каля Рэчыцы рыбакі вылавілі бялугу больш за 250 кг.
Асаблівасці біялогіі
Бялуга — доўгажыхар. Некаторыя рыбіны дажываюць да 100 гадоў. У 1970 годзе ў дэльце ракі Волга была вылаўлена бялуга вагай 800 кг, з якой вынялі 112 кг чорнай ікры. Сярэдняя вага дарослых рыбін — 60—80 кг.
Бялуга — драпежнік, які спажывае рыбу; ахвотна паядае ўласную моладзь і малявак іншых асятровых. У страўніках каспійскай бялугі знаходзілі дзіцянят ластаногіх сысуноў.
Самцы дасягаюць сталасці на 13—18-м, самкі — на 22—27-м годзе. Пладавітасць ад 0,5 да 5 мільёнаў ікрынак. У прыродных умовах утварае гібрыдныя формы з асятром, сцерляддзю і сяўругай.
Промысел і развядзенне
Вельмі каштоўная прамысловая рыба. Разводзіцца гібрыд бялугі і сцерлядзі — бесцер.
Ахова
Ахоўваецца МСАП.
Літаратура
- Рыбы. Популярный энциклопедический справочник. / Под ред. профессора П. Жукова. — Мн.: Белорусская советская энциклопедия им. П. Бровки, 1989. (руск.)
- Белуга // Жизнь и ловля пресноводных рыб. / Л. П. Сабанеев. — Киев: Государственное издательство сельскохозяйственной литературы Украинской ССР, 1959. (руск.)
- Белуга // Краткая энциклопедия домашнего хозяйства. / Под ред. А. Ф. Ахабадзе, А. Л. Грекулова — М.: Большая Советская Энциклопедия, 1976. (руск.)