Бязвусікавыя насякомыя

Acerentomon sp.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Protura Silvestri, 1907

Падатрады
  • Sinentomata
  • Acerentomata
  • Eosentomata

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  99210
NCBI  29999
EOL  7116

Бязвусікавыя насякомыя (Protura) — атрад членістаногіх класа скрытнасківічных.

Апісанне

Даўжыня 0,5—2 мм, цела членістае, чэрвепадобнае, малочна-белае або жаўтаватае. Ротавы орган сысучы, уцягнугы ў галаўную капсулу (энтагнатызм). Пярэднія грудныя ногі даўжэйшыя за астатнія, накіраваны ўперад, функцыянальна замяняюць вусіхі. У пярэдняй частцы брушка рудыментарныя 1—2-членікавыя канечнасці.

Арэал і экалогія

У сусветнай фауне каля 300 відаў, пашыраны амаль усюды; на Беларусі найбольш вядомы бязвусечнік еўрапейскі (Eosentomon transitorum). Жывуць у глебе, лясным подсціле, гнілых ствалах дрэў і пнях. Мяркуюць, што бязвусікавыя насякомыя высмоктваюць сокі з ніжэйшых грыбоў, кормяцца расліннымі і жывёльнымі рэшткамі.

Лічынкі падобныя да дарослых, метамарфоз зводзіцца да павелічэння колькасці брушных сегментаў.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.