Бягонія | |||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||
Begonia L. | |||||||||||||
|
Бягонія (Begonia) — род кветкавых раслін сямейства бягоніевых.
Апісанне
Шматгадовыя травяністыя расліны з тоўстым карэнішчам або клубнем, рэдка кусты або ліяны. Лісце звычайна простае, асіметрычнае, на чаранках. Кветкі розных памераў і афарбоўкі, звычайна яркія, аднаполыя, адзіночныя ці ў суквеццях. Плод — сухая каробачка з дробным насеннем.
Пашырэнне
Род уключае каля 1600[3] відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных лясах Амерыкі, Афрыкі і Азіі. Шмат відаў вырошчваюць у аранжарэях, цяпліцах, пакаёвай культуры.
Выкарыстанне
Дэкаратыўныя расліны. Адрозніваюць кустовыя, клубневыя і лісцевыя бягоніі.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Begonia (англ.). The Plant List. Version 1.1. (2 красавіка 2013). Праверана 13 снежня 2019.
Літаратура
- Бягонія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.