Горад
![]() Троіцкі сабор
Бэрэстэчка на карце Украіны ± ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Бэрэстэчка[2] (укр.: Берестечко) — горад раённага значэння Гарохіўскім раёне Валынскай вобласці Украіны, на рацэ Стыр. Адзін з найменьшых гарадоў ва Украіне.
Гісторыя
Магдэбургскае права мястэчку было нададзена каралеўскім прывілеям Жыгімонта І Старога ў 1547 г.

18-20 чэрвеня 1651 г. каля мястэчка адбылася буйная бітва казакаў і каралеўскіх войскаў, падчас якой войскі Рэчы Паспалітай начале з каралём Янам ІІ Казімірам і кароннымі гетманамі разгромна перамаглі аб’яднаныя войскі Багдана Хмяльніцкага і крымскага хана Іслама III Гірэя. У апошні дзень бітвы хан захапіў у палон Хмяльніцкага і разам з ім збег. Пасля аблогі ў часткі казакоў атрымалася выйсці з акружэння, аднак баі працягваліся да 10 ліпеня. Вынікам паразы казакаў і татараў стала падпісанне Белацаркоўскага міру 1651 г.
У 1658 г. горад быў абабраны набегам крымскіх татараў, якія адвялі ў палон 750 гараджан, уключаючы 43 каталіцкія манашкі на чале з настаяцельніцай Тэкляй.
Бэрэстэчка са старажытных часоў было вотчынай князёў Пронскіх. У канцы XVI ст. адзін з іх, менавіта Аляксандр, стараста Луцкі, пасяліў тут арыян, і з таго часу гэта мястэчка зрабілася адным з галоўных цэнтраў арыянства, інтэндант якіх, вядомы вучоны Андрэй Вішаваты, пражываў тут каля 1644 г.
У канцы XIX ст. — пачатку XX ст. тут функцыянавалі лесапільны і некалькі гарбарных заводаў.
Дэмаграфія[3]

Галерэя
- Помнік Багдану Хмяльніцкаму (1954)
- Касцёл трынітарыяў
- званіца касцёла
- Капліца
- Сінагога