Бэлзскае ваяводства | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна |
Каралеўства Польскае Рэч Паспалітая |
||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | Бэлз | ||
Дата ўтварэння | 1462 | ||
Дата скасавання | 1793 | ||
Ваяводы | Ваяводы бэлзскія | ||
Кашталяны | Кашталяны бэлзскі | ||
Насельніцтва (1790) | 6 000 | ||
Плошча | 8 900 км² | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бэлзскае ваяводства (лац.: Palatinatus Belzensis, польск.: województwo bełskie) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Каралеўстве Польскім (з 1569 г. — у Рэчы Паспалітай). Сталіца — горад Бэлз.
Апісанне
Ваяводства знаходзілася ў раёне сярэдняга Пабужжа, было самым маленькім па плошчы ва ўкраінскіх (тады — «рускіх») землях, якія апынуліся ў складзе Польскага каралеўства, і займала перадапошняе месца па колькасці насельніцтва.
Складалася з паветаў: Бэлзскага, Бужскага, Гарадзельскага і Грабавецкага. У XVIII ст. існаваў яшчэ і Любачоўскі павет.
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г. большая частка ваяводства адышла да Аўсрыйскай імперыі, у складзе Рэчы Паспалітай засталася невялікая тэрыторыя з мястэчкам Дубёнка (цяпер сяло Дубінкі Мастыскага раёна Львоўскай вобласці) і суседнімі вёскамі, якая і далей называлася Бэлзскім ваяводствам. Канчаткова ліквідавана ў 1793 г.
Ваяводства было высокаразвітым рэгіёнам, з XVI ст. у ім пачалася таварная вытворчасць збожжа. Важную ролю ў эканамічным развіццё рэгіёну мела судаходная рака Заходні Буг, якая была важнай гандлёвай артэрыяй.
У XVI—XVII ст. ваяводства падвяргалася перыядычным набегам татарскіх ордаў, але ў параўнанні з іншымі украінскімі землямі таго часу яно несла нашмат меншыя страты. У кастрычніку — пачатку снежня 1648 г. тэрыторыя ваяводства знаходзілася пад кантролем войскаў Багдана Хмяльніцкага (акрамя горада Бэлз і манастыра бернардынцаў у горадзе Сакаль). Пад камандаваннем Данілы Выгоўскага казакі былі тут і ў кастрычніку—лістападзе 1655 г.
Ваяводы
- Павел з Тарношына (1434—1449)
- Ян з Няборава (1450—1464)
- Зыгмунт з Радзанава (1465—1470)
- Ян Малджык (1470—1472)
- Спытак III Яраслаўскі (1472—1474)
- Станіслаў Стшэлецкі (1474—1478)
- Дабеслаў Бышоўскі (1478—1489)
- Мікалай Стадніцкі (1489—1490)
- Вацлаў Небароўскі (1490—1494)
- Мікалай Тэнчынскі (1494—1496)
- Пётр Мышкоўскі (1497—1501)
- Станіслаў Кміта (1501—1507)
- Ян Адрованж (1507—1511)
- Мікалай Пілецкі (1512—1527)
- Ян Тэнчынскі (1528—1533)
- Ежы Крупскі (1533—1535)
- Станіслаў Адрованж (1535)
- Станіслаў Адрованж (1535—1537)
- Станіслаў Кміта (1537—1538)
- Мікалай Нішчыцкі (1538—1542)
- Мікалай Сяняўскі (1542—1554)
- Войцех Стажахоўскі (1554—1556)
- Ян Фірлей (1556—1561)
- Ян Баптыст Тэнчынскі (1562—1563)
- Анджэй Дэмбоўскі (1563—1571)
- Анджэй Тэнчынскі (1574—1581)
- Станіслаў Улодак (1581—1588)
- Павел Уханскі (1588—1590)
- Войцех Гіжыцкі (1591—1612)
- Кшыштаф Нішчыцкі (1613—1615)
- Адам Стадніцкі (1615—1619)
- Адам Прусіноўскі (1619)
- Рафал Ляшчынскі (1619—1636)
- Канстанцін Вішнявецкі (1636—1638)
- Якуб Сабескі (1638—1641)
- Кшыштаф Канецпольскі (1641—1660)
- Дымітр Ежы Вішнявецкі (1660—1678)
- Канстанцін Кшыштаф Вішнявецкі (1678—1686)
- Марак Матчынскі (1686—1689)
- Ян Казімір Замойскі (1689—1692)
- Адам Мікалай Сяняўскі (1692—1710)
- Аляксандр Міхал Лашч (1710—1720)
- Стэфан Патоцкі (1720—1726)
- Станіслаў Матэвуш Жавускі (1726—1728)
- Станіслаў Уладзіслаў Патоцкі (1729—1732)
- Антоні Міхал Патоцкі (1732—1763)
- Ігнацы Цэтнер (1763—1787)
- Міхал Ян Борх (1787—1791)
- Тэадор Патоцкі (1791—1795)