Бэйкер | |
---|---|
англ.: Baker Island | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 1,64 км² |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
0°11′41″ пн. ш. 176°28′46″ з. д. | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Востраў Бэ́йкер (англ.: Baker Island) — незаселены востраў, які знаходзіцца на поўначы ад экватара ў Ціхім акіяне, каля 3100 км на паўднёвы захад ад Ганалулу. З’яўляецца адной з заморскіх тэрыторый ЗША, але не ўваходзіць у склад ніякага штата ЗША.
У нашы дні на востраве знаходзіцца Нацыянальны парк дзікай прыроды (Baker Island National Wildlife Refuge), які ахоплівае ўсю тэрыторыю вострава і навакольныя воды на плошчы 123,45 км².
Востраў названы ў гонар Майкла Бэйкера, з Нью Бэдфарда (Масачусетс, ЗША), які абвясціў аб адкрыцці вострава ў 1832.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бэйкер
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.