Быценскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Уключае | 51 населены пункт (1947) |
Адміністрацыйны цэнтр | в. Быцень |
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 |
Дата скасавання | 14 кастрычніка 1957 |
Плошча | 1 100 км² |
![]() |
Бы́ценскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940 — 1957 гг. Цэнтр — вёска Быцень.
Гісторыя
Утвораны 15 студзеня 1940 г. у Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 г. — Брэсцкай абласцей.
12 кастрычніка 1940 г. раён быў падзелены на 11 сельсаветаў:
- Быценскі,
- Волькаўскі,
- Гавінавіцкі,
- Гуцкі,
- Дабромысленскі,
- Даманаўскі,
- Доўгаўскі,
- Зарэцкі,
- Мілавідскі,
- Тухавіцкі,
- Ямічненскі.
16 ліпеня 1954 г. скасаваны Зарэцкі і Ямічненскі сельсаветы[1]. 14 кастрычніка 1957 г. раён скасаваны, яго сельсаветы перададзены ў суседнія раёны: Быценскі, Волькаўскі, Дабромысленскі, Даманаўскі, Доўгаўскі — у Івацэвіцкі раён, Гавінавіцкі і Мілавідскі — у Баранавіцкі, Гуцкі і Тухавіцкі — у Ляхавіцкі раёны[2].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб скасаванні Быценскага і Жабчыцкага раёнаў, Брэсцкай вобласці ад 14 кастрычніка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 10.
Літаратура
- Камінскі, М. І. Быценскі раён / М. І. Камінскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 2: Беліцк — Гімн. — Мн.: БелЭн, 1994. — 536 с. — С. 151. — ISBN 5-85700-142-0.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.