Быстрая | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 46 км |
Басейн | 688 км² |
Расход вады | 4,3 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 5 км на ўсход ад вёскі Быстрая |
• Каардынаты | 54°14′38,30″ пн. ш. 31°20′36,80″ у. д. |
Вусце | Проня |
• Месцазнаходжанне | каля гарадскога пасёлка Дрыбін |
• Каардынаты | 54°07′53,70″ пн. ш. 31°04′13,40″ у. д. |
Ухіл ракі | 0,9 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Проня → Сож → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Раёны | Горацкі раён, Дрыбінскі раён |
|
|
выток вусце |
|
— выток, — вусце |
Бы́страя — рака ў Горацкім і Дрыбінскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Проня (басейн Дняпра).
Даўжыня 46 км. Плошча вадазбору 688 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 4,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰.
Асноўныя прытокі
- Праваруч: Дняпрэц, Лебядзёўка, Каліноўка (рака), Жалезня
- Леваруч: Рамясцвянка, Карчаваха
Агульныя звесткі
Пачынаецца каля мяжы з Расіяй, за 5 км на ўсход ад вёскі Быстрая Горацкага раёна, вусце каля гарадскога пасёлка Дрыбін. Цячэ пераважна па Горацка-Мсціслаўскім узвышшы.
Даліна трапецападобная, шырынёй 0,8—1 км. Абалона месцамі двухбаковая, яе шырыня 0,2—0,25 км. Рэчышча звілістае, шырыня ракі ў межань 3—15 м. Выкарыстоўваецца ў якасці водапрыёмніка меліярацыйных каналаў. Каналізавана 6 км рэчышча ў высокай плыні. Каля арграгарадка Горы на рацэ вадасховішча Горы[1][2].
Гідранімія
Рака названая паводле характару плыні: славянскае «bystry» — хуткі.
Зноскі
- ↑ Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 13. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5). — С. 367.
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Шаруха Т. М. Гідранімія Магілёўшчыны // Магілёўскі мерадыян: Нататкі магілёўскага аддзела беларускага геаграфічнага таварыства. Т. 1. Вып. 2. — Магілёў, 2001. — С. 86—100.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 365. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 134. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 13. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- Ліст карты N-35-63. Выданне 1982 г. (руск.)