![](../I/Bu%C4%87kowski_idal_front.Jpg.webp)
Буцькоўскі ідал ля Пружанскага палацыка
Буцько́ўскі і́дал — археалагічны помнік дахрысціянскага часу. Знойдзены ў 1986 падчас раскопак на курганным могільніку ля вёскі Буцькі Пружанскага раёна. У 1999 годзе[1] перавезены ў Пружаны, усталяваны з усходняга боку музея «Пружанскі палацык». Ахоўваецца дзяржавай.
Ідал высечаны са светла-шэрага валуна. Вышыня 1,04 м, шырыня 40—50 см, таўшчыня 30 см. Галава на 1/4 частку ўсёй фігуры, рукі абазначаны невялікімі бакавымі выступамі, плечы асіметрычныя. На твары прасочваюцца вочы, нос, рот. На грудзях выбіты крыж у коле. Унізе фігура крыху пашыраецца.
Зноскі
- ↑ Эдуард Кобяк. Пружанскі палацык взвращается из забытья // «Заря». — 28 жніўня 1999.
Літаратура
- Т. Н. Коробушкина. д. Бутьки, Ворониловичский сельсовет. 1553. Каменный идол // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область / Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 357. — 25 000 экз. — ISBN 5-85700-017-3.
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.