Бутадыен | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₄H₆ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 203-450-8 |
SMILES | |
RTECS | EI9275000 |
ChemSpider |
Бутадыен — ненасычаны вуглевадарод. Упершыню атрыманы з сівушнага алею французскім хімікам Ж. Б. Каванту (1862). Бясколерны газ з непрыемным пахам, тэмпература кіпення — 4,47 °C, шчыльнасць вадкага 621,1 кг/м³ (20 °C), добра раствараецца ў бензоле, эфіры. Гаручы, тэмпература самазгарання 415 °C, сумесь з паветрам (1,1-12,5 % бутадыена) выбухованебяспечная. Лёгка полімерызуецца і суполімерызуецца. У прамысловасці атрымліваюць дэгідрагенізацыяй нафтапрадуктаў, якія маюць нармальныя бутан і бутэны. Выкарыстоўваецца ў вытворчасці сінтэтычных каўчукоў. Раздражняе слізістыя абалонкі вачэй і дыхальных шляхоў, ГДК 100 мг/м³.
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.