Бутавы камень — прыродныя або штучна атрыманыя буйныя кавалкі няправільнай формы (з даўжынёй рабра 150—500 мм) з вапнякоў, даламітаў, пясчанікаў, радзей з гранітаў. Разнастайнасць — камень для бруку (з даўжынёй рабра да 300 мм). Бутавы камень бывае нізкатрывалы (трываласць да 100 МПа), сярэднетрывалы (да 400 МПа) і высокатрывалы (больш за 500 МПа); у залежнасці ад умоў эксплуатацыі павінен вытрымліваць ад 15 да 300 цыклаў замарожвання. Выкарыстоўваецца пры будаўніцтве фундаментаў, сцен, дарог, дапаможных і гідратэхнічных збудаванняў, каналізацыйных каналаў і інш.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.