Гортынскія законы — прыклад тэксту, запісанага бустрафедонам.

Бустрафедо́н (ад стар.-грэч.: βοῦς — бык і στρέφω — паварочваю) — спосаб пісьма, пры якім напрамак пісьма чаргуецца ў залежнасці ад цотнасці радка, гэта значыць калі першы радок пішацца справа налева, то другі — злева направа, трэці — ізноў справа налева і г.д. Гэты рух нагадвае рух быка з плугам на полі. Пры змене напрамку пісьма літары пісаліся люстрана.

Бустрафедон сустракаецца ў помніках лувійскага, паўднёвааравійскага, этрускага, грэчаскага, малаазійскіх і іншых відаў пісьма.

Гл. таксама

  • SATOR
  • Стайхедон

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.