Бурсіт
Лакцявы бурсіт
Лакцявы бурсіт
МКХ-10 M70.-M71.
МКБ-10-КМ M71.9
МКХ-9 727.3
DiseasesDB 31623
MedlinePlus 000419
eMedicine emerg/74 
MeSH D002062
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бурсіт (ад познелац.: bursa — сумка) — запаленне слізістых сумак пераважна ў галіне суставаў. Часцей за ўсё ўзнікае ў плечавых суставах, радзей — у лакцявых, каленных, сцёгнавых і ў сінавіяльнай сумцы паміж ахілавым сухажыллем і пяткавай косткай.

Бурсіты па клінічнаму цячэнню могуць быць вострымі, падвострыми, хранічнымі, рэдыцывіруючымі; па характары ўзбуджальніка — неспецыфічнымі або спецыфічнымі (ганарэйныя, бруцэлёзныя, сухотныя, сіфілітычныя); па характары эксудата — сярознымі, гнойнымі або гемарагічнымі.

Прычынамі бурсітаў могуць быць траўмы, частыя паўторныя механічныя раздражненні, інфекцыі і дыятэз, але нярэдка ён развіваецца без усялякіх бачных падстаў.

Лячэнне

Для лячэння бурсітаў могуць прымяняцца кампрэсы, лёд, супрацьзапаленчыя і абязбольвальныя прэпараты, корцікастэроіды, антыбіётыкі, рэжым спакою. У шэрагу выпадкаў паказана хірургічнае ўмяшанне з мэтай выкрыцця гнойника.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.