Бульвар на Камсамольскай вуліцы | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | бульвар |
Дата заснавання | 1949 |
Архітэктары | М. М. Андросаў, М. Дабужская, Л. Мацкевіч |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000052 |
Размяшчэнне | |
53°53′54″ пн. ш. 27°33′23″ у. д. | |
Краіна | |
Горад | Мінск |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бульвар на Камсамольскай вуліцы — бульвар астраўнога тыпу ў цэнтральнай частцы Мінска. Размешчаны па Камсамольскай вуліцы, ад вуліцы Кірава да праспекта Незалежнасці, вуліцай Карла Маркса дзеліцца напалам. З’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэспубліканскага значэння[1].
Бульвар на вуліцы Камсамольскай быў прадугледжаны генпланам Мінска, прынятым у 1946 годзе. У далейшым у распрацоўцы праектаў «Рэканструкцыя і аднаўленне Савецкай вуліцы», «Добраўпарадкаванне вуліцы Камсамольскай», «Рэканструкцыя і аднаўленне Камсамольскай вуліцы», «Праект прывязкі тыпавой агароджы пры вуліцы Камсамольскай» прымалі ўдзел архітэктары Н. Трахтэнберг, Г. Парсаданаў, В. Талмачоў, Р. Абразцова, А. Косціч, Н. Нікора[1]. Сам бульвар быў створаны ў 1948—1949 гадах па праекце архітэктараў М. Андросава, М. Дабужскай, Л. Мацкевіча[2]. Даўжыня бульвара была ўстаноўлена ў 250—300 м, шырыня ў 15-18 м. Па абодва бакі бульвара ўладкованы праезды з асфальтавым пакрыццём і тратуары 6-мятровай шырыні. Зроблены пасадкі акультываваных ліп ва ўзросце ад 30 да 40 гадоў.
У скверы ў 1955 годзе ўсталяваны бронзавы бюст Ф. Дзяржынскаму (скульптар — З. Азгур, архітэктар — В. Волчак)[3].
Ад праезнай часткі бульвар быў аддзелены гранітным бортам і мастацкай металічнай рашоткай. Паміж дрэвамі і рашоткай праходзіць паласа хмызняка, у цэнтры ідзе 3-мятровая дарожка, па абодва бакі якой размешчаны палосы кветнікаў. Лаўкі і ўрны размешчаны з невялікімі інтэрваламі ў «кішэнях» кветнікавых палос[4].
Зноскі
- 1 2 Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
- ↑ Минск: история послевоенного восстановления, 1944—1952. с. 107
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
- ↑ ПРАКТИКА СОВЕТСКОГО ГРАДОСТРОИТЕЛЬСТВА МИНСК
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бульвар на Камсамольскай вуліцы (Мінск)