Бульвар Непакорных
Магілёў
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Магілёў
Раён Кастрычніцкі раён
Працягласць 1910 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бульвар Непакорных (руск.: бульвар Непокорённых) — бульвар у паўднёвай частцы Магілёва, у мікрараёне Задняпроўскі. Працягласць 1910 м, ад вуліцы Гагарына да вуліцы Габраўскай. Бульвар — адна з самых шырокіх (шырыня да 100 м) вуліц у горадзе[1].

Гісторыя

У другой палове 1930-х гг. быў адкрыты аэрадром паміж сучасным бульварам Непакорных і праспектам Шміта. Увосень 1941 года на ўскраіне горада ў прадмесці Лупалава, на полі аэрадрома нямецка-фашысцкімі захопнікамі быў створаны лагер смерці для масавага знішчэння савецкіх ваеннапалонных. За час існавання лагера да 1943 года знішчана больш за 40 тысяч чалавек[2].

Бульвар названы ў памяць пра вязняў Лупалаўскага лагера смерці, якія загінулі, але не скарыліся ворагу ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].

Забудова

Будаўнічы трэст № 17

Забудаваны 9-павярховымі жылымі дамамі ў першых паверхах якіх размяшчаюцца крамы, абласная стаматалагічная паліклініка, бібліятэка № 7, будынак будаўнічага трэста № 17 «Лаўсанбуд»[1]. У пачатку бульвара знаходзяцца Лупалаўскія могілкі.

Зноскі

  1. 1 2 3 Непокорённых бульвар // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
  2. MOGILEV.BY Паклонны крыж на брацкай магіле былога канцэнтрацыйнага лагера з’явіцца ў Магілёве Архівавана 15 мая 2012.

Літаратура

  • Непокорённых бульвар // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.