Букераўская прэмія The Man Booker Prize | |
---|---|
![]() | |
Тып | літаратурная прэмія[d] |
Заснавальнік | Букераўскі фонд |
Заснаванне | 1969 |
Узнагарода за | найлепшую кнігу года на англійскай мове |
Краіна |
![]() |
Месца | |
Апошні ўладальнік |
![]() |
Сайт | themanbookerprize.com/fi… |
![]() |
Букераўская прэмія (англ.: Booker Prize) — адна з самых прэстыжных узнагарод у свеце англійскай літаратуры. Прысуджаецца аўтару, які пражывае ў адной з краін Садружнасці нацый, Ірландыі ці Зімбабвэ, за раман напісаны на англійскай мове. Пераможца атрымлівае чэк на суму 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў (да 2002 года прызавая сума складала 21 тысячу фунтаў). Упершыню ўручэнне ўзнагароды адбылося ў 1969 годзе. З 2002 года спонсарам Букераўскай прэміі выступае група кампаній Man, таму поўная афіцыйная назва прэміі — The Man Booker Prize.
З 2005 года ўручаецца таксама Міжнародная Букераўская прэмія за раманы, перакладзеныя на англійскую мову і «даступныя ў шырокім продажы» ў Вялікабрытаніі[1].
Нюансы ўзнагароды
Прэмія прысуджаецца штогод грамадзяніну Садружнасці нацый (у яе складзе — 54 дзяржавы), Ірландыі ці Зімбабвэ, за найлепшы раман, апублікаваны на працягу папярэдніх 12 месяцаў. Амерыканцы, нягледзячы на тое, што ў пераважнай большасці з’яўляюцца англамоўнай нацыяй, на Букераўскую прэмію не намінуюцца.
Ужо само вылучэнне на прэмію Букера з’яўляецца сведчаннем добрых якасцей кнігі, нездарма яе завуць кніжным «Оскарам». Мэта прэміі не толькі ў тым, каб назваць найлепшую кнігу года, але і ў тым, каб увянчаць заслугі, павялічыць статус аўтара ў вачах публікі і павялічыць продаж кнігі.
Дадатковыя звесткі
- Чатыры лаўрэаты Букераўскай прэміі — Уільям Голдынг, Надзін Гордымер, В. С. Найпал і Дж. М. Кутзэе сталі пасля лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па літаратуры
- Пісьменнікі Джон Максвел Кутзее і Пітэр Кэры заваявалі Букера двойчы (у 1983 і 1999 гг.; у 1988 і 2001 гг., адпаведна).
- Нікім не перасягнуты рэкорд Айрыс Мёрдак (лаўрэата Букера ў 1978 г.) па ліку трапленняў у «кароткі» спіс — 6 разоў.
Лаўрэаты
Год | Аўтар | Назва | Арыгінальная назва | Дзяржава |
---|---|---|---|---|
1969 | Персі Говард Ньюбі | «За гэта прыйдзецца адказаць» | Something to Answer For | ![]() |
1970 | Берніс Рубенс | «Абраны член» | The Elected Member | ![]() |
1970 | Джэймс Гордан Фарэл | «Праблемы» | Troubles | ![]() |
1971 | Відзьядхар Сураджпрасад Найпал | «У падвешаным стане» | In a Free State | ![]() ![]() |
1972 | Джон Бергер | «G.» | G. | ![]() |
1973 | Джэймс Гордан Фарэл | «Аблога Крышнапура» | The Siege of Krishnapur | ![]() |
1974 | Надзін Гордымер | «Захавальнік» | The Conservationist | ![]() |
Стэнлі Мідэлтан | «Свята» | Holiday | ![]() | |
1975 | Рут Джабвала | «Спякота і пыл» | The Siege of Krishnapur | ![]() ![]() |
1976 | Дэвід Сторы | «Сэвіл» | Saville | ![]() |
1977 | Пол Скот | «Застаючыся» | Staying On | ![]() |
1978 | Айрыс Мердак | «Мора, мора» | The Sea, the Sea | ![]() |
1979 | Пенелопа Фіцджэральд | «Афшор» | Offshore | ![]() |
1980 | Уільям Голдынг | «Рытуалы плавання» | Rites of Passage | ![]() |
1981 | Салман Рушдзі | «Дзеці поўначы» | Midnight's Children | ![]() ![]() |
1982 | Томас Кенілі | «Каўчэг Шындлера» | Schindler's Ark | ![]() |
1983 | Джон Максвел Кутзее | «Жыццё і час Міхаэля К.» | Life & Times of Michael K | ![]() |
1984 | Аніта Брукнер | «Атэль „У возера“» | Hotel du Lac | ![]() |
1985 | Керы Хальмэ | «Людзі-шкілеты» | The Bone People | ![]() |
1986 | Кінгслі Эміс | «Старыя чэрці» | The Old Devils | ![]() |
1987 | Пенелопа Лайвлі | «Месяцавы тыгра» | Moon Tiger | ![]() |
1988 | Пітэр Кэры | «Оскар і Люсінда» | Oscar and Lucinda | ![]() |
1989 | Кадзуя Ісыгура | «Рэштка дня» | The Remains of the Day | ![]() ![]() |
1990 | Антонія Байэт | «Валодаць» | Possession: A Romance | ![]() |
1991 | Бэн Окры | «Галодная дарога» | The Famished Road | ![]() |
1992 | Майкл Ондатжэ | «Англійскі пацыент» | The English Patient | ![]() ![]() |
Бары Ансварт | «Святы Голад» | Sacred Hunger | ![]() | |
1993 | Родзі Дойл | «Педзі Кларк ха-ха-ха» | Paddy Clarke Ha Ha Ha | ![]() |
1994 | Джэймс Келман | «Да чаго ж яно ўсё запазнілася» | How Late It Was, How Late | ![]() |
1995 | Пэт Баркер | «Дарога зданяў» | The Ghost Road | ![]() |
1996 | Грэм Свіфт | «Апошнія распараджэнні» | Last Orders | ![]() |
1997 | Арундаці Рой | «Бог дробязяў» | The God of Small Things | ![]() |
1998 | Іэн Макьюэн | «Амстэрдам» | Amsterdam | ![]() |
1999 | Джон Максвел Кутзее | «Ганьба» | Disgrace | ![]() |
2000 | Маргарэт Этвуд | «Сляпы забойца» | The Blind Assassin | ![]() |
2001 | Пітэр Кэры | «Праўдзівая гісторыя хеўры Келі» | True History of the Kelly Gang | ![]() |
2002 | Ян Мартэл | «Жыццё Пі» | Life of Pi | ![]() |
2003 | Ді Бі Сі П’ер | «Вернон Пане Літл» | Vernon God Little | ![]() |
2004 | Алан Холінгхерст | «Лінія прыгажосці» | The Line of Beauty | ![]() |
2005 | Джон Бэнвіл | «Мора» | The Sea | ![]() |
2006 | Кіран Дэсаі | «Спадчына спустошаных» | The Inheritance of Loss | ![]() |
2007 | Эн Энрайт | «Збор» | The Gathering | ![]() |
2008 | Аравінд Адыга | «Белы тыгра» | The White Tiger | ![]() |
2009 | Гілары Ментэл | «Вулф Хол» | Wolf Hall | ![]() |
2010 | Говард Джэйкабсан | «Праблема Фінклера» | The Finkler Question | ![]() |
2011 | Джуліян Барнс | «Адчуванне канца» | The Sense of an Ending | ![]() |
2012 | Хілары Ментэл | «Заносце целы» | Bring Up the Bodies | Вялікабрытанія |
2013 | Элеанор Катон | «Свяцілы» | The Luminaries | Новая Зеландыя |
2014 | Рычард Флэнаган | «Вузкая дарога на скрайнюю поўнач» | The Narrow Road to the Deep North | Аўстралія |
2015 | Марлон Джэймс | «Кароткая гісторыя сямі забойстваў» | A Brief History of Seven Killings | Ямайка |
2016 | Пол Біцці | «Распродаж» | The Sellout | ЗША |
2017 | Джордж Сондэрс | «Лінкальн у бардо» | Lincoln in the Bardo | ЗША |
2018 | Анна Бёрнс | «Малочнік» | Milkmen | Вялікабрытанія |
2019 | Маргарэт Этвуд, Бернардын Эварыста |
«Запаветы»; «Дзяўчына, жанчына, усё астатняе» |
The Testaments; Girl, Woman, Other |
Канада, Вялікабрытанія |
2020 | Дуглас Сцюарт | «Шагі Бэйн» | Shuggie Bain | Вялікабрытанія |
2021 | Дэйман Гэлгут | «Абяцанне» | The Promise | ПАР |
2022 | Шэхан Карунацілака | «Сем поўняў Маалі Алмейды» | The Seven Moons of Maali Almeida | Шры-Ланка |
2023 | Пол Лінч | «Песня прарока» | Prophet Song | Ірландыя |
Гл. таксама
- Міжнародная Букераўская прэмія
- Дублінская літаратурная прэмія
Зноскі
- ↑ Crerar, Simon (2009-05-27). "Alice Munro announced as Man Booker International Prize winner". The Times. Праверана 2011-05-22.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Букераўскай прэміі (англ.)