Горад
| ||||||||||||||
Бука́ву — горад ва ўсходняй частцы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Паўднёвае Ківу, порт на паўднёвым беразе возера Ківу.
Горад з’яўляецца буйным гандлёвым цэнтрам і вузлом аўтамабільных дарог, звязваючых Дэмакратычную Рэспубліку Конга з дзяржавамі Усходняй Афрыкі. Насельніцтва горада ў 1979 годзе налічвала каля 181 000[1] чал. У горадзе дзейнічаюць прадпрыемствы металаапрацоўчай, хімічнай і харчовай прамысловасці, міжнародны аэрапорт.
Навука і адукацыя
У горадзе дзейнічаюць Інстытут навуковых даследаванняў Цэнтральнай Афрыкі, Інстытут горнай справы, Інстытут агранамічных і медыцынскіх даследаванняў і іншыя навучальныя і навуковыя ўстановы[1].
У напрамку на паўночны захад ад Букаву знаходзіцца нацыянальны парк Кахуз-Біега[1].
Зноскі
Літаратура
- Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 372. — 672 с. с илл. (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.