Бук | ||||||||||||||||
![]() Букавы лес | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Fagus L., 1753 | ||||||||||||||||
|
Бук[3] (Fagus) — род кветкавых раслін сямейства Букавыя (Fagaceae).
Батанічнае апісанне
Двухдольныя, аднадомныя лістападныя дрэвы вышынёй да 50 м, дыяметрам ствала да 2—2,5 м, з густой амаль цыліндрычнай кронай і шэрай гладкай карой. Жывуць да 500 гадоў. Лісце эліптычнае, бліскучае. Кветкі дробныя, аднаполыя. Плады — трохгранныя арэхі.
Арэал
Адрозніваецца 10 відаў. Пашыраны ў нетрапічных абласцях Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі ў дзікарослым стане ў час кліматычнага оптымуму галацэну трапляўся бук лясны, або еўрапейскі (Fagus sylvatica).
Выкарыстанне
Лесаўтваральныя (пераважна ў гарах), меліярацыйныя, дэкаратыўныя (некаторыя віды маюць садовыя формы), тэхнічныя (з драўніны вырабляюць мэблю, музычныя інструменты, фанеру і інш., атрымліваюць метылавы спірт, воцат), лекавыя, алейныя (плады даюць харчовы і тэхнічны алей), кармавыя і ядавітыя (плады маюць алкалоід фаіін) расліны.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 53. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
- Бук // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Анціпаў В. Р. Бук // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 353—354.
Спасылкі
- Бук — род Fagus: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Fagus: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.)