Каляндар
Звесткі аб календары
Тып
календара

Месяцава-сонечны

Каляндарная
эра
Устаўка
высакосных

Іншыя календары
Армеліна · Армянскі: паганскі, хрысціянскі · Асірыйскі · Ацтэкскі · Бахаі · Бенгальскі · Будысцкі · Вавілонскі · Візантыйскі · В'етнамскі · Гільбурда · Галацэнскі · Грыгарыянскі · Грузінскі · Старажытнагрэчаскі · Старажытнаегіпецкі · Старажытнаіндыйскі · Старажытнакітайскі · Старажытнаперсідскі · Старажытнаславянскі · Зараастрыйскі · Індыйскі · Інкі · Іранскі · Ірландскі · Ісламскі · Кітайскі · Конта · Копцкі · Малайскі · Мая · Непальскі · Новаюліянскі · Рымскі · Сіметрычны · Савецкі · Стабільны · Тамільскі · Тайскі: месяцавы, сонечны · Тыбецкі · Трохсезонны · Туркменскі · Французскі · Ханаанейскі · Хараппскі · Чучхэ · Шведскі · Шумерскі · Эфіопскі · Юліянскі · Яванскі · Японскі · Яўрэйскі

Будысцкі каляндармесяцава-сонечны каляндар, які выкарыстоўваецца ў краінах Паўднёва-Усходняй АзііКамбоджы, Лаосе, Тайландзе, М’янме (раней вядомай як Бірма) і Шры-Ланцы ў некалькіх дастаткова падобных адна да адной формах. Месяцы календара складаюцца з 29 альбо 30 дзён з дадатковымі адным днём альбо адным месяцам, якія дадаюцца да звычайнага цыклу. Усе формы календара заснаваныя на календары Сур'я Сыданта часоў 3 стагоддзя, але не сучаснай яго формы (абедзве яго формы выкарыстоўваюцца рознымі індыйскімі календарамі).

Сістэма календара

Звычайна месяцава-сонечная сістэма ўстаўкі дзён у каляндар дадае 7 дадатковых месяцаў (adhikamasa) кожныя 19 гадоў і 11 дадатковых дзён (adhikavara) кожныя 57 гадоў, але гэта толькі прыблізныя звесткі вынікаў назіранняў за выкарыстаннем календара. Сярэдні год — гэта адлік 365.25875 дзён магаюгі, што складаецца з 4 320 000 гадоў. Выкарыстоўваецца больш просты варыянт, паводле якога кожныя 800 гадоў складаюцца з 292 207 дзён (здабыткі ад дзялення на 5400). Такі год крыху даўжэйшы за сучасны сідэрычны год і істотна даўжэйшы за сучасны трапічны год. У індыйскім варыянце календара дадатковыя месяцы і дні дадаюцца (альбо выдаляюцца) акурат згодна з тым, як гэтага патрабуюць астранамічныя формулы. У тайскім, лаоскім, камбаджыйскім варыянтах не дазваляецца дадаванне дадатковага дня ў гады, якія маюць дадатковы месяц, у той час як бірманскі і шры-ланкійскі варыянты дапушчаюць дадаванне дадатковага дня толькі ў тыя гады, якія маюць дадатковы месяц. Такім чынам, утвараюцца чатыры месяцава-сонечныя календары, якія складаюцца з 354, 355, 384 і 385 дзён. І хаця шляхам цыклаў дадавання календары імкнуцца да даўжыні трапічнага года, сідэрыйскі год, які выкарыстоўваецца на самой справе, выклікае з часам ссоўванне гэтых цыклаў.

Назвы месяцаў

Для назваў месяцаў выкарыстоўваецца Санскрыт (апроч старых бірманскіх месяцаў):

Каітра, Вайсаха, Еста, Ашада, Саван, Бгадрапада,
Асвіна, Картыка, Маргасырша, Паўша, Магга, Палгуна.

Старыя бірманскія месяцы мелі наступныя назвы:

Тагу, Касан, Наён, Уаса, Ваганг, Таўталін,
Тадынгют, Тазаўнгмон, Натдаў, Пяда, Табоду, Табаўнг.

Звычайныя гады складаюцца з месяцаў, якія маюць 29 альбо 30 дзён, а дадатковы дзень дадаецца трыццатым днём да месяца Еста/Наён, а дадатковы месяц атрымаецца шляхам падваення месяца Ашада/Уаса. Кожны месяц складаецца з часткі, якая расце (15 дзён) і часткі, якая скарачаецца (14 альбо 15 дзён).

Бірманскія назвы месяцаў

Бірманскі каляндар
Звычайны годВысакосны год
Тагу29 дзён29 дзён
Касан30 дзён30 дзён
Наён29 дзён30 дзён
Уаса30 дзёнпершы Уаса30 дзён
другі Уаса30 дзён
Ваганг29 дзён29 дзён
Таўталін30 дзён30 дзён
Тадынгют29 дзён29 дзён
Тазаўнгмон30 дзён30 дзён
Натдаў29 дзён29 дзён
Пяда30 дзён30 дзён
Табоду29 дзён29 дзён
Табаўнг30 дзён30 дзён
12 месяцаў354 дні13 месяцаў385 дзён

Касан, Наён, першы Уаса і другі Уаса складаюцца з 30 дзён кожны і называюцца «чатыры месяцы, якія працягваюцца» ў год, які мае дадатковы месяц.

Нумар году супадае з сідэрычным годам і ўтрымлівае 12 задыякальных знакаў. Год можа пачацца ў любы дзень ад 6 Каітра/Тагу да 5 Вайсаха/Касана, пры гэтым рэшта месяца будзе лічыцца наступным годам. Такім чынам, любы пранумараваны год можа «недалічыцца» пэўных дзён месяцу, у той час як суседні год будзе мець аднолькавыя наборы датаў напачатку і пад канец году.

Для будысцкага календара выкарыстоўваліся альбо выкарыстоўювацц чатыры эры:

Глядзіце таксама

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.