Будынак інстытута «БелНДІдзіпрасельбуд»
Краіна
Месцазнаходжанне
Пачатак будаўніцтва 1973
Канец будаўніцтва 1973
Вышыня 42 м
Колькасць паверхаў 12 паверх
Архітэктар Іван Іванавіч Боўт, Уладзімір Эдуардавіч Сакалоўскі і Леанід Якаўлевіч Сакалоў
Карыстальнік Дзіпрасельбуд і Белаграпраект[d]

Будынак інстытута «БелНДІдзіпрасельбуд» — будынак у Мінску, размешчаны па адрасе вул. Веры Харужай, 29. Пабудаваны ў 1973 годзе (архітэктар І. Боўт, Л. Сагалаў, У. Сакалоўскі).

Архітэктура

Будынак мае вышынную кампазіцыю ў выглядзе прамавугольнага ў плане 12-павярховага аб’ёму (вышыня 42 м). Да яго галоўнага фасада далучаны аднапавярховы корпус актавай залы на 560 месцаў, да тыльнага таксама аднапавярховы корпус сталовай на 180 месцаў. Фасады вышыннага аб’ёма маюць рытм гарызантальных сценавых панеляў і стужак акон. Суцэльнае зашкленне першага паверха выканана з паглыбленнем ад фасаднай паверхні, што надало будынку лёгкасць. У апрацоўцы фасадаў пыкарыстана дэкаратыўная тынкоўка з мармуровай крошкай. Планіроўка будынка калідорная. 4 ніжнія паверхі займалі памяшканні дапаможных служб і адміністрацыі, 5—12-ы паверхі — праектныя майстэрні. Ва ўнутрапай апрацоўцы інтэр’ераў выкарыстаны дэкаратыўная тынкоўка, паркет, шпона.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.