Славутасць
Будынак Пазямельна-сялянскага банка
53°54′29″ пн. ш. 30°20′18″ у. д.
Краіна  Беларусь
Горад Магілёў
Архітэктурны стыль мадэрн, позні класіцызм
Архітэктар А. В. Друкер
Будаўніцтва 19031914 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000034
Стан будынак музея
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будынак Пазямельна-сялянскага банка — будынак, які з'яўляецца помнікам архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя. Размешчаны па адрасе вуліца Міронава, 33. У будынку змяшчаецца Магілёўскі абласны мастацкі музей імя Паўла Масленікава.

Гісторыя

Будынак ўзведзены ў 19031914 гадах з рысамі мадэрну, псеўдарускага стылю і позняга класіцызму[1].

Будынак банка ў пач. XX ст.

Пачаткова ў ім знаходзіўся Сялянскі пазямельны банк. У лістападзе 1917 года, пасля захопу царскай стаўкі ў Магілёве чырвонаармейцамі, у будынку банка выдавалася бальшавіцкая газета «Рэвалюцыйная стаўка». У маі 1919 года ўвесь будынак быў перададзены аддзелу народнай адукацыі для адкрыцця ў ім музея пралетарскай культуры. З гэтага часу і на працягу 13 гадоў, да мая 1932 года, тут знаходзіўся Магілёўскі дзяржаўны гістарычны музей.

З 1932 года ў будынку размяшчаўся Магілёўскі абкам ВКП(б), аднак спецсховішча працягвала дзейнічаць да пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Славутасцю будынка быў браніраваны пакой-сейф, у якім захоўваліся музейныя рэліквіі. Сярод іх — Крыж Ефрасінні Полацкай. Згодна са складзеным камісіяй актам ад 22 снежня 1944 года аб шкодзе, нанесенай Магілёўскаму дзяржаўнаму гістарычнаму музея ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны гітлераўскімі войскамі, з музея знікла вялікая колькасць каштоўнасцяў, якія там захоўваліся. Сярод іх: калекцыя беларускіх рукапісных кніг і грамат (175 адзінак); зброя XXIV стст. (280 адзінак); манеты (18 тысяч адзінак); іконы XVII-ХIX стст.; Булава Жыгімонта III; Мітра Георгія Каніскага (срэбра); увагі заслугоўвае плашчаніца, якая датуецца 1566 годам — праца блізкай сваячкі жонкі Івана Грознага Настассі Раманаўны — Ганны Фёдараўны Палецкай, і шмат іншага.

Пасля вызвалення горада ў 1944 годзе ў ім размяшчаўся абкам і гаркам КПСС, а пазней — рэдакцыя газеты «Магілёўская праўда».

З 19 лістапада 1990 года ўтвораны Магілёўскі абласны мастацкі музей, які і знаходзіцца ў будынку дасюль.

Архітэктура

Т-падобны асіметрычнай кампазіцыі ў плане будынак Пазямельна-сялянскага банка мае два паверхі (з невысокім цокальным паверхам). Галоўны фасад расчлянёны двума рызалітамі. Адзін з іх мае шатровае завяршэнне, аздоблены шчытом у выглядзе какошніка з ляпной разеткай у цэнтры, другі вырашаны ў выглядзе двух'яруснай вежы (васьмярык на чацверыку), завершанай нізкім шатровым дахам. Вокны прамавугольныя і арачныя (на другім паверсе). У дэкаратыўным афармленні выкарыстаныя рустыка цокаля, прафіляваныя архівольты какошнікаў, несапраўдныя машыкулі, дэкаратыўныя ўстаўкі ў выглядзе разетак у прамавугольных рамках, паўкалонкі з ляпнымі кампазітнымі капітэлямі, паяскі, раслінны арнамент у аздабленні акон-трыфорыумаў, разныя драўляныя дзверы і інш. Планіроўка калідорная і галерэйная, з лесвіцамі ў тарцах.

Зноскі

  1. Ганна Кот. Нацбанк Беларусі правёў прэзентацыю банкнота наміналам Br200 тыс. Эканоміка. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (12 сакавіка 2012). Праверана 13 сакавіка 2012.(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.