Славутасць
Будынак Пазямельна-сялянскага банка
55°11′51″ пн. ш. 30°12′54″ у. д.
Краіна  Беларусь
Горад Віцебск
Архітэктурны стыль Псеўдарускі стыль
Архітэктар К. Тарасаў
Будаўніцтва ? 1917
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000020
Стан будынак музея
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будынак Пазямельна-сялянскага банка — будынак, які з’яўляецца помнікам архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя. Знаходзіцца па вуліцы Даватара, 7/11 у Віцебску. У будынку змяшчаецца галоўны корпус Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.

Архітэктура

Мазаіка з маёлікі і надваконне-какошнік
Будынак пазямельна-сялянскага банка

Былы будынак Пазямельна-сялянскага банка пабудаваны ў 1917 годзе па праекце грамадзянскага інжынера К. Тарасава ў псеўдарускім стылі, які спалучае як рысы мадэрну, так і эклектыкі[1].

Мураваны 2-павярховы будынак Е-падобны ў плане на цокальным паверсе, з 3 бакоў фланкаваны вежамі[1]. Вежа на рагу вуліц Баўмана і Даватара вылучаецца маштабнасцю, мае выразнае карнізнае дзяленне несапраўдных машыкуляў, рыса, па-свойму ўзорная для арт-нуво[1], і 3-ярусны шацёр з «цыбулінкай». Галоўны ўваход завяршаецца кілепадобным франтонам з мазаічным маёлікавым пано, у цэнтры якога стылізаваны герб Віцебскай губерні. У дэкаратыўным аздабленні выкарыстаны элементы, запазычаныя са старажытнарускай архітэктуры (выгнутыя абрысы, какошнікавыя надваконні, калоны-дынькі, буйны брыльянтавы руст, як на будынку Гранавітай палаты ў Маскве, і г.д.)[1]. Аднак для арт-нуво аб’ёмы гэтага будынка недастаткова злітыя. Яны не перацякаюць адзін у другі, дэкор не робіць хвалепадобных скачкоў, адсутнічае характэрная для стылізацыі выцягнутасць элементаў[1].

Планіроўка калідорная. На 1-м паверсе знаходзіліся вестыбюль, прыёмная, службовыя кабінеты, кватэра кур’ера, на 2-м — зала паседжанняў, кабінеты і кватэры адміністрацыі, у цокальным паверсе — гаспадарчыя памяшканні і архіў.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. Беларусь, 2011. — С. 337. — 431 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.

Літаратура

  • Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. Беларусь, 2011. — С. 337. — 431 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.