Славутасць | |
Будынак гарадскога тэатра | |
---|---|
53°53′50″ пн. ш. 30°19′59″ у. д. | |
Краіна | Беларусь |
Адрас | Магілёў, вул. Першамайская, д. 7 |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль і цагляны стыль[d] |
Архітэктар | Пётр Георгіевіч Камбураў |
Будаўніцтва | 1886—1888 гады |
Асноўныя даты | |
1992-2001 — рэканструкцыя |
|
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000585 |
Стан | выкарыстоўваецца па прызначэнні |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Будынак гарадскога тэатра ў Магілёве, змешчаны па вуліцы Першамайскай, 7 — помнік дойлідства псеўдарускага стылю, уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння.
Гісторыя
Тэатр узведзены ў 1886—88 гг. у цэнтры горада паводле праекта епархіяльнага архітэктара П. Камбурава і губернскага інжынера У. С. Мільяноўскага[1].
У 1992—2001 гадах будынак знаходзіўся на рэканструкцыі. Спектаклі праходзілі ў будынку былога Дома палітасветы, не прыстасаванага для работы прафесійнага тэатра.
Архітэктура
Будынак мае складаную кампазіцыю аб’ёмаў. Цэнтральнае месца займае прамавугольная ў плане глядзельная зала (на 500 месцаў) з закругленай задняй сцяной. На галоўным фасадзе выступаюць два вежападобныя чацверыковыя аб’ёмы і тамбур з тэрасай над ім пры ўваходзе, да якога вядзе двухбаковая крывалінейная ў плане лесвіца[2]. Вакол глядзельнай залы згрупаваныя вестыбюль, фае, кулуары, калідоры, службовыя памяшканні. У архітэктурным рашэнні фасадаў спалучаецца адкрытая чырвоная муроўка з белымі атынкаванымі дэталямі псеўдарускага стылю[2] (зубчыкі, сухарыкі, абрамленні аконных праёмаў і нішаў разнастайных форм), гэта аздоба дробная і вельмі шчыльна пакрывае плоскасці сцен[2]. Інтэр’ер аздоблены разьбой па дрэве[3].
Мемарыяльная дошка
Мемарыяльная дошка Міхаілу Іванавічу Калініну, ўстаноўленая ў 1975 г. Уяўляе сабой дошку з белага мармуру памерам 100X60 см. У гады Грамадзянскай вайны ў 1918—20 гг. па ініцыятыве У. І. Леніна былі арганізаваны агітацыйныя цягнікі, якія вялі палітычную работу, мабілізоўвалі працоўных на абарону сацыялістычнай Айчыны. Агітноезд «Кастрычніцкая рэвалюцыя» па чале са старшынёй УЦВК М. I. Калініным 14 чэрвеня 1919 г. прыбыў у Магілёў. На Тэатральнай плошчы адбыўся мнагалюдны мітынг працоўных горада, на якім выступіў М. I. Калінін. Яго прамова адыграла вялікую ролю ў арганізацыі сіл працоўных горада на адпор інтэрвентам і ўнутранай контррэвалюцыі.
Зноскі
- ↑ Чарняўская Т.I. - Архiтэктура Магiлёва, 1973. стар. 51
- 1 2 3 Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 337. — 431 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
- ↑ Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак гарадскога тэатра (Магілёў)