Грамадзянскі будынак
Будынак Маскоўскага міжнароднага гандлёвага банка
53°54′15″ пн. ш. 30°20′32″ у. д.
Краіна  Беларусь
Горад Магілёў
Архітэктурны стыль эклектыка
Архітэктар Пётр Георгіевіч Камбураў
Будаўніцтва 19041906 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000028
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будынак Маскоўскага міжнароднага гандлёвага банка — помнік грамадзянскай архітэктуры пачатку XX ст. у Магілёве па вул. Ленінская, 50. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Гісторыя

Будынак пабудаваны ў 1904—06 гг. архітэктарам Пятром Георгіевічам Камбуравым у эклектычным стылі як аддзяленне Маскоўскага міжнароднага гандлёвага банка.

Архітэктура

Будынак уяўляе сабой мураваны сіметрычны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Галоўны фасад вылучаны рызалітам з высокімі арачнымі вокнамі на другім паверсе і пілястрамі карынфскага ордара паміж імі. Першы паверх руставаны, з прамавугольнымі вокнамі. Сцены рызаліта завяршае дэкарыраваны атык. Галоўны ўваход, які знаходзіўся ў левай частцы будынка, быў падкрэслены магутным парталам з карынфскім пілястрам і трохвугольным франтонам. Тэрыторыя банка была абкружаная мураванай сценкай (захавалася часткова). У комплекс уваходзілі таксама два жылыя будынкі і гаспадарчыя пабудовы (не захаваліся). Планіроўка традыцыйная для банкаўскіх устаноў. Па восі на другім паверсе размешчаная аперацыйная зала. Абапал калідораў згрупаваны службовыя памяшканні.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.