Бугенві́льскі жолаб[1] (англ.: Bougain­vil­le Trench) — глыбакаводны акіянічны жолаб у паўднёва-заходняй частцы Ціхага акіяна.

Знаходзіцца каля паўднёва-заходняга ўзбярэжжа вострава Бугенвіль (Саламонавы астравы). Даўжыня жолаба 330[2] (каля 500[1]) км, сярэдняя шырыня 39[2] (46[1]) км, глыбіня да 9103[2] (9140[1]) м. У паўночна-заходняй частцы Бугенвільскі жолаб злучаецца з Новабрытанскім жолабам.

Да Бугенвільскага жолаба прымеркавана зона пагружэння (субдукцыі) кары Саламонава мора і паўночнай часткі Каралавага мора пад дугу Саламонавых астравоў[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3.
  2. 1 2 3 4 Бугенвильский жёлоб // Большая российская энциклопедия Архівавана 27 ліпеня 2019. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.