Брэсцкая і Кобрынская епархія | |
---|---|
Агульныя звесткі | |
Краіна | Беларусь |
Епархіяльны цэнтр | Брэст |
Заснавана |
6 сакавіка 1839 (як вікарыяцтва) сакавік 1941, 31 студзеня 1990 (як епархія) |
Кіраванне | |
Кіруючы архірэй | епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан (Хама) (з 7 кастрычніка 2002) |
Кафедральны храм | Свята-Сімяонаўскі сабор у Брэсце |
Другі кафедральны храм | Свята-Аляксандра-Неўскі сабор у Кобрыне |
Статыстыка | |
Благачынняў | 9 |
Прыходаў | 203 |
Храмаў | 224 |
Манастыроў | 4 |
Святароў | 230 |
Сайт | pravbrest.by |
Карта | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Брэсцкая і Кобрынская епархія — епархія Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы, якая дзейнічае на тэрыторыях Брэсцкага, Бярозаўскага, Драгічынскага, Жабінкаўскага, Камянецкага, Кобрынскага, Маларыцкага і Пружанскага раёнаў Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
Брэсцкая праваслаўная епархія была заснавана ў выніку Полацкага царкоўнага сабора 6 сакавіка 1839 года на тэрыторыях былой Брэсцкай уніяцкай епархіі (з 1828 года — у складзе Літоўскай уніяцкай епархіі як вікарыцятва).
22 студзеня 1840 года яе тэрыторыя ў якасці Брэсцкага вікарыяцтва ўвайшлі ў склад Літоўскай праваслаўнай епархіі, з 1900 года ўваходзіла ў асобную Гродзенскую епархію, якая ў 1922—1939 гадах дзейнічала ў складзе Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы[1].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў сувязі з перадачай часткі Палесся і Падляшша ў склад Рэйхскамісарыята Украіны з Гродзенскай епархіі была вылучана самастойная Брэсцкая епархія. У 1945 годзе яна была скасавана, а тэрыторыя ўключана ў Пінскую епархію. У 1952—1989 гадах епархія кіравалася непасрэдна мінскімі архіепіскапамі і мітрапалітамі.
Епархія адноўлена пастановай Сінода Беларускай праваслаўнай царквы ў 1990 годзе. З 1997 года пачалося выданне газеты «Духовный вестник», з 2002 года — часопіса «Брестские епархиальные ведомости». Станам на 1999 год, у склад епархіі ўваходзілі 9 благачынняў, 162 прыходы, 163 храмы і 18 капліц, дзейнічаў Свята-Афанасьеўскі манастыр[1].
2 снежня 2004 года Брэсцкая благачынная акруга была падзелена на Брэсцкае гарадское і Брэсцкае раённае благачынні. Па звестках 2005 года, епархія налічвала 167 прыходаў, у якіх служылі 181 святароў (165 святароў, 16 дыяканаў). У 2015 годзе меліся 4 манастыры, 191 прыход і 49 капліц[2].
Манастыры
У склад епархіі ўваходзяць чатыры манастыры:
Епіскапы
Брэсцкая епархія
- Антоній (Зубко) (6 сакавіка 1839 — 28 студзеня 1840).
Брэсцкае вікарыяцтва (Віленскай епархіі)
- Міхаіл (Галубовіч) (28 студзеня 1840 — 1 сакавіка 1848).
- Ігнацій (Жалязоўскі) (20 сакавіка 1848 — 27 чэрвеня 1870).
- Яўген (Шарашылаў) (9 жніўня 1870 — 10 лютага 1875).
- Уладзімір (Нікольскі) (16 сакавіка 1875 — 16 мая 1877).
- Януарый (Вазнясенскі) (5 чэрвеня 1877 — 17 лютага 1879).
- Данат (Бабінскі-Сакалоў) (27 мая 1879 — 14 мая 1881).
- Аўрамій (Лятніцкі) (27 чэрвеня 1881 — 9 сакавіка 1885).
- Анастасій (Апоцкі) (15 мая 1885 — 17 лістапада 1891).
- Іосіф (Сакалоў) (15 снежня 1891 — 24 мая 1897).
- Іаакім (Лявіцкі) (24 мая 1897 — 13 студзеня 1900).
Брэсцкае вікарыяцтва (Гродзенскай епархіі)
- Венедыкт (Бабкоўскі) (30 сакавіка 1941 — красавік 1942).
- Іаан (Лаўрыненка) (30 красавіка 1942—1944).
Брэсцкая епархія
- Паісій (Абразцоў) (8 верасня 1944 — 27 лютага 1945).
- Анісіфар (Панамароў) (27 лютага 1945 — кастрычнік 1945).
- Васіль (Ратміраў) (1946).
- Паісій (Абразцоў) (3 чэрвеня 1948 — 13 снежня 1949).
- Піцірым (Свірыдаў) (13 студзеня 1951 — 21 красавіка 1959).
- Гурый (Ягораў) (21 мая 1959 — 19 верасня 1960).
- Лявонцій (Бондар) (19 верасня 1960 — 16 сакавіка 1961).
- Антоній (Крацэвіч) (16 сакавіка — 5 ліпеня 1961).
- Варлаам (Барысевіч) (5 ліпеня 1961 — 4 жніўня 1963).
- Нікадзім (Ротаў) (4 жніўня 1963 — 9 кастрычніка 1963).
- Сергій (Пятроў) (9 кастрычніка 1963 — 25 мая 1965).
- Антоній (Мельнікаў) (25 мая 1965 — 10 кастрычніка 1978).
- Філарэт (Вахрамееў) (10 кастрычніка 1978 — 31 студзеня 1990).
Брэсцкая і Кобрынская епархія
- Канстанцін (Хоміч) (19 лютага 1990 — 19 верасня 2000).
- Філарэт (Вахрамееў) (19 верасня 2000 — 4 лютага 2001).
- Сафроній (Юшчук) (4 лютага 2001 — 7 кастрычніка 2002).
- Іаан (Хама) (з 7 кастрычніка 2002).
Благачынныя акругі
- Бярозаўскае благачынне — 18 прыходаў.
- Брэсцкае гарадское благачынне — 17 прыходаў.
- Брэсцкае раённае благачынне — 28 прыходаў.
- Драгічынскае благачынне — 25 прыходаў.
- Жабінкаўскае благачынне — 15 прыходаў.
- Камянецкае благачынне — 21 прыход.
- Кобрынскае благачынне — 34 прыходы.
- Маларыцкае благачынне — 16 прыходаў.
- Пружанскае благачынне — 22 прыходы.
Зноскі
- 1 2 Брэсцкая праваслаўная епархія // Рэлігія і царква на Беларусі : Энцыкл. давед. / Рэдкал.: Пашкоў Г.П. (гал.рэд.) і інш.; Маст. Глекаў А.А. — Мн.: БелЭн, 2001. — 365 с. — ISBN 985-11-0220-2. — С. 54
- ↑ Юркевіч Ж. В. 22 студзеня 2015 г. – 175 гадоў з часу ўтварэння (1840) Брэсцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. — Брэсцкая цэнтральная гарадская бібліятэка, 24 лютага 2015. (бел.)
Літаратура
- Орловский Е. Ф. Судьбы Православия в связи с историей латинства и унии в Гродненской губернии в XIX ст. (1794—1900). — Гродно: Губернская типография, 1903. — 604 с.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- З гiсторыi Брэсцкай епархii // Беларускi Праваслаўны каляндар на 2000 г. Минск, 1999. — С. 115—118.
- Кулаженко Л. Е.. Брестское викариатство // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2003. — Т. VI. — С. 245-246. — 752 с. — 39 000 экз. — ISBN 5-89572-010-2.
- Кулаженко Л. Е.. Брестская и Кобринская епархия // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2003. — Т. VI. — С. 236-238. — 752 с. — 39 000 экз. — ISBN 5-89572-010-2.
- Mironowicz A. Przynależność diecezjalna Brześcia do końca XVI wieku // Białoruskie Zeszyty Historyczne. — Białystok 2007. — nr 27. — s. 5-16.
Спасылкі
- Брэсцкая і Кобрынская епархія на афіцыйным партале Беларускай праваслаўнай царквы (бел.)
- Брэсцкая і Кобрынская епархія на афіцыйным сайце Рускай праваслаўнай царквы (руск.)