Брэсцкая акруга | |
---|---|
польск.: Okręg brzeski | |
Краіна | |
Статус | Акруга |
Уваходзіць у | |
Уключае | 8 паветаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Брэст-Літоўскі |
Найбуйнейшыя гарады | Пінск, Баранавічы |
Дата ўтварэння | 7 чэрвеня 1919 |
Насельніцтва (1919) | 1 121 978 |
Шчыльнасць | 19,4 чал./км² |
Плошча | 57 758 км² |
Брэсцкая акруга (польск.: Okręg brzeski) — адміністрацыйная адзінка Грамадзянскага ўпраўлення Усходніх земляў.
Акруга ўтворана 7 чэрвеня 1919 года[1]. 1 жніўня 1919 года з частак Навагрудскага і Слуцкага паветаў быў утвораны Баранавіцкі павет, які ўвайшоў у склад акругі[2]. 6 лістапада да акругі быў далучаны Мазырскі павет (з часовым адміністрацыйным цэнтрам у Жыткавічах)[3]. 10 красавіка 1920 года да Мазырскага павета далучаюцца акупаваныя польскай арміяй тэрыторыі Рэчыцкага павета.[4]
Адміністрацыйны падзел
Павет | Плошча (км²) | Насельніцтва | Адміністрацыйны цэнтр | ||
---|---|---|---|---|---|
Брэсцкая акруга | |||||
Баранавіцкі ¹ | 4495 | 178.212 | Баранавічы | ||
Брэсцкі | 4881 | 81.497 | Брэст-над-Бугам | ||
Ваўкавыскі | 3813 | 97.215 | Ваўкавыск | ||
Кобрынскі | 5257 | 107.814 | Кобрын | ||
Мазырскі ² | 16155 | 240.142 | Жыткавічы | ||
Пінскі | 11867 | 222.018 | Пінск | ||
Пружанскі | 4164 | 67.343 | Пружаны | ||
Слонімскі | 7126 | 127.737 | Слонім | ||
¹ Утвораны 1 жніўня 1919 года з частак Слуцкага і Навагрудскага паветаў (Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 19, poz. 172) | |||||
² Далучаны 6 лістапада 1919 года, з часовым адміністрацыйным цэнтрам у Жыткавічах (Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 26, poz. 275)). З 10 красавіка 1920 года да павета адносілася тэрыторыя Рэчыцкага павета, акупаваная польскай арміяй (Dz. Urz. ZCZW z 1920 r. Nr 34, poz. 845). |
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.