Брэстгазаапарат | |
---|---|
Заснаванне | 1951 |
Размяшчэнне | |
Сайт | gefest.com |
СП ААТ «Брэстгазаапарат» — Брэсцкае прадпрыемства, вядучы вытворца газавых пліт у СНД. Пад гандлёвай маркай Гефест вырабляе газавыя, газаэлектрычныя і электрычныя кухонныя пліты.
Гісторыя
Прадпрыемства было заснавана ў 1951 годзе як рамонтна-механічны завод. Першыя газавыя пліты тут былі выпушчаныя ў 1958. У 1975—1977 гадах была праведзена карэнная рэканструкцыя прадпрыемства. Вытворчае абсталяванне французскай фірмы «Крэз-Луар Энтэрпрайз», устаноўленае на прадпрыемстве, дазволіла вырабляць 500.000 газавых пліт у год. Яго ўкараненне вывела прадукцыю брэсцкага завода на еўрапейскі ўзровень, паспяхова падтрымліваецца да гэтага часу. Завод з’яўляўся адным з вядучых прадпрыемстваў у СССР па вытворчасці бытавой газавай апаратуры, выпусціўшы ўжо ў 1975 годзе трохмільённую газавую пліту.
У 1994 годзе было праведзена акцыянаванне завода і створана сумеснае беларуска-расійскае прадпрыемства. Кантрольным пакетам акцый (51 %) валодае РАТ «Газпрам», 29,9 % належыць беларускаму ўраду, астатнія — фізічным асобам.
Сёння СП ААТ «Брэстгазаапарат» — найбуйнейшае прадпрыемства ў СНД, якое вырабляе звыш 700.000 пліт у год. Па тэхнiцы і тэхналагічнаму узроўню канструктарскіх распрацовак завод знаходзіцца ў ліку лепшых сярод аналагічных прадпрыемстваў іншых краін. Пра гэта сведчаць розныя міжнародныя сертыфікаты: еўрапейскі сертыфікат VDE на электрычныя пліты, польскі сертыфікат на газавыя пліты. Прадукцыя прадпрыемства сертыфікавана па міжнароднай сістэме стандартаў ISO 9001-2000.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт
- Раздзел на сайце Газпрама Архівавана 7 мая 2009.