Брэслау | |
---|---|
Breslau | |
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1813 |
Дата скасавання | 1945 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адміністрацыйная акруга Брэслау (ням.: Regierungsbezirk Breslau) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка другога ўзроўню ў Прусіі, якая існавала ў 1813—1945 гады ў Прускай Сілезіі. Адміністрацыйны цэнтр акругі — горад Брэслау (цяпер польскі горад Уроцлаў). Сёння тэрыторыя былой акругі належыць Польшчы.
Становішча
Акруга Брэслау на поўначы межавала з акругай Позен правінцыі Позен (1920—1939: з Польшчай; 1939—1945: з рэйхсгау Вартэланд), на ўсходзе — з акругай Опельн правінцыі Сілезія (Верхняя Сілезія), на поўдні — з Аўстрыйскай імперыяй (1918—1938: з Чэхаславакіяй; 1938—1945: з рэйхсгау Судэтэнланд), на захадзе — з акругай Лігніц правінцыі Сілезія (Ніжняя Сілезія). На паўднёвым захадзе ў 1815—1820 гады знаходзілася сілезская акруга Райхенбах, пазней скасаваная і падзеленая паміж акругамі Брэслау і Лігніц. У прастамоўі акруга Брэслау нярэдка называлася Сярэдняй ці Цэнтральнай Сілезіяй.
Гісторыя
Акруга Брэслау была першапачаткова ўтворана ў 1813 годзе як адна з акруг у Прускай Сілезіі і зацверджана паўторна на паставе ўказу ад 30 красавіка 1815 года ў час адміністрацыйнай рэформы, праведзенай у Прусіі пасля Венскага кангрэса з мэтай паляпшэння правінцыйнага кіравання. На тэрыторыі акругі першапачаткова меліся чатырнаццаць раёнаў: горад Брэслау, а таксама сельскія раёны Брэслау, Брыг, Польніш-Вартэнберг, Гурау, Міліч, Намслау, Ноймаркт, Эльс, Олау, Штайнау, Штрэлен, Трэбніц і Волау.
У 1820 годзе была ліквідавана акруга Райхенбах, з якой у склад акругі Брэслау перайшлі раёны Франкенштайн, Глац, Габельшверт, Мюнстэрберг, Німпч, Райхенбах, Швайдніц, Штрыгау і Вальдэнбург. У 1854 годзе з часткі раёна Глац быў утвораны новы раён Нойродэ. У 1888 годзе раён Польніш-Вартэнберг быў перайменаваны ў Грос-Вартэнберг. У 1899 і 1907 гадах адпаведна з аднайменных раёнаў былі вылучаны гарады Швайдніц і Брыг, атрымаўшы статус пазараённых гарадоў. Агульная колькасць раёнаў узрасла да 26.
Паводле рашэнняў Версальскага дагавора часткі раёнаў Гурау, Міліч, Намслау і Грос-Вартэнберг 1 студзеня 1920 гады былі перададзены ў склад Польшчы. У сувязі з ліквідацыяй правінцыі Позен у 1922 годзе астатнія часткі раёнаў Кратошын, Ліса і Равіч скасаванай акругі Позен былі перададзены ў склад акругі Брэслау.
У 1924 годзе з аднайменнага раёна быў вылучаны горад Вальдэнбург, які атрымаў статус пазараённага горада. З 1 кастрычніка 1932 гады былі скасаваны пяць раёнаў: Мюнстэрберг, Німпч, Нойродэ, Штайнау і Штрыгау. Іх тэрыторыя засталася ў межах акругі і была падзелена паміж суседнімі раёнамі. Агульная колькасць раёнаў скарацілася да 22.
Пасля 1945 года ўся тэрыторыя акругі Брэслау разам з большай часткай суседняй акругі Лігніц увайшла ў склад Урацлаўскага ваяводства Польшчы. У 1950 годзе Бжэгскі (былы раён Брыг) і Намыслоўскі (былы раён Намслау) паветы перайшлі ў Апольскае ваяводства. Сёння тэрыторыя былога раёна Брэслау (за выключэннем двух названых паветаў) знаходзіцца ў Ніжнесілезскім ваяводстве.
Адміністрацыйны падзел
Спіс усіх калі-небудзь існых раёнаў акругі Брэслау з указаннем іх адміністрацыйных цэнтраў:
- Гарадскія раёны
- гарадскі раён Брэслау
- гарадскі раён Швайдніц (вылучаны ў 1899; да 1820 — у акрузе Райхенбах)
- гарадскі раён Брыг (вылучаны ў 1907)
- гарадскі раён Вальдэнбург (вылучаны ў 1924; да 1820 — у акрузе Райхенбах)
- Сельскія раёны
- раён Брэслау, адм. цэнтр — Брэслау
- раён Брыг, адм. цэнтр — Брыг
- раён Волау, адм. цэнтр — Волау
- раён Грос-Вартэнберг (да 1888: Польніш-Вартэнберг), адм. цэнтр — Грос-Вартэнберг
- раён Гурау, адм. цэнтр — Гурау
- раён Міліч, адм. цэнтр — Міліч
- раён Намслау, адм. цэнтр — Намслау
- раён Ноймаркт, адм. цэнтр — Ноймаркт
- раён Трэбніц, адм. цэнтр — Трэбніц
- раён Олау, адм. цэнтр — Олау
- раён Штайнау (скасаваны ў 1932), адм. цэнтр — Штайнау-ан-дэр-Одэр
- раён Штрэлен, адм. цэнтр — Штрэлен
- раён Эльс, адм. цэнтр — Эльс
- раён Вальдэнбург (да 1820 — у акрузе Райхенбах), адм. цэнтр — Вальдэнбург
- раён Глац (да 1820 — у акрузе Райхенбах), адм. цэнтр — Глац
- раён Мюнстэрберг (скасаваны ў 1932; да 1820 — у акрузе Райхенбах), адм. цэнтр — Мюнстэрберг
- раён Німпч (скасаваны ў 1932; да 1820 — у акрузе Райхенбах), адм. цэнтр — Німпч
- раён Райхенбах (да 1820 — у акрузе Райхенбах), адм. цэнтр — Райхенбах
- раён Франкенштайн (да 1820 — у акрузе Райхенбах), адм. цэнтр — Франкенштайн
- раён Габельшверт (да 1820 — у акрузе Райхенбах), адм. цэнтр — Габельшверт
- раён Швайдніц (да 1820 — у акрузе Райхенбах), адм. цэнтр — Швайдніц
- раён Штрыгау (скасаваны ў 1932; да 1820 — у акрузе Райхенбах), адм. цэнтр — Штрыгау
- раён Нойродэ (вылучаны ў 1854; скасаваны ў 1932), адм. цэнтр — Нойродэ
Тэрыторыя і насельніцтва
Тэрыторыя і насельніцтва акругі Брэслау ў 1900[1] і ў 1925[2] гады, а таксама станам на 17 мая 1939 года ў граніцах на 1 студзеня 1941 года і колькасць раёнаў на 1 студзеня 1941 года[3] складалі:
Год | Плошча, км² | Насельніцтва, чал. | Колькасць раёнаў | |
---|---|---|---|---|
сельскіх | гарадскіх | |||
1900 | 13.483,63 | 1.697.719 | 23 | 2 |
1925 | 12.999,00 | 1.897.172 | 23 | 4 |
1939/1941 | 12.957,64 | 1.971.829 | 18 | 4 |
Зноскі
- ↑ Provinz Schlesien: Regierungsbezirk Breslau Архівавана 5 сакавіка 2021. // Gemeindeverzeichnis Deutschland 1900 (ням.)
- ↑ Die Provinz Niederschlesien im Überblick Архівавана 18 снежня 2017. (ням.)
- ↑ Fläche und Bevölkerung der größeren Verwaltungsbezirke (S. 8), Zahl der Gemeinden und Kreise (S. 21) (ням.). Statistisches Jahrbuch für das Deutsche Reich 1939/40 (Digitalisat). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2019. Праверана 31 снежня 2017.
Спасылкі
- HGIS Germany: Regierungsbezirk Breslau (ням.)
- Territoriale Veränderungen in Deutschland: Regierungsbezirk Breslau (ням.)