Брэменскі ўніверсітэт | |
---|---|
ням.: Universität Bremen | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | ням.: Universität Bremen |
Міжнародная назва | англ.: University of Bremen |
Заснаваны | 1971 |
Студэнты | 19 234, 17 490[1], 17 899[1], 17 749[1], 18 688[1], 20 073[1], 21 706[1], 21 947[1], 21 989[1], 18 161[1], 18 290[1], 17 828[1], 16 936[1], 17 355[1], 18 216[1], 18 873[1], 18 687[1], 19 020[1], 19 061[1], 19 104[1], 19 224[1], 18 946[1], 18 711[1], 18 606[1] і 17 984[1] |
Размяшчэнне | Брэмен |
Сайт | uni-bremen.de |
![]() |
Брэменскі ўніверсітэт (ням.: Universität Bremen) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Брэмен.
Агульная характарыстыка
Ва ўніверсітэце навучаецца каля 23 500 студэнтаў са 115 краін. Універсітэт вядомы перш за ўсё сваім высокім узроўнем адукацыі ў галіне прамысловай інжынерыі, фізікі, матэматыкі, мікрабіялогіі, еўрапейскага права і палітычных навук. У 2012 годзе ў так званым Шанхайскім рэйтынгу ён быў пастаўлены на 346 месца ў свеце (29 сярод нямецкіх вышэйшых навучальных устаноў).
Брэменскі ўніверсітэт з'яўляецца адным з самых маладых універсітэтаў Германіі. Ён быў заснаваны ў 1971 годзе з мэтай падрыхтоўкі педагагічных кадраў. Першапачаткова невялікі акадэмічны кампус, размешчаны на ўскраіне горада, у 1980-я гады паступова пашыраўся. Універсітэт пачаў супрацоўніцтва з Інстытутам марскіх і палярных даследаванняў Альфрэда Вегенера ў Брэмерхафене, а ў 1988 годзе быў пабудаваны тэхналагічны парк.
Факультэты
- Фізікі і электратэхнікі
- Біялогіі і хіміі
- Матэматыкі і інфарматыкі
- Тэхналогій машынабудаўнічай вытворчасці
- Навук аб Зямлі
- Права
- Бізнесу і эканомікі
- Сацыяльных навук
- Культуралогіі
- Моў і літаратуразнаўства
- Навук аб чалавеку і здароўі
- Педагагічных навук
Зноскі
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Брэменскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы