Пасёлак
Брэды
± |
Брэды[2] (руск.: Бре́ды) — пасёлак (да 21 мая 1992 года — пасёлак гарадскога тыпу), адміністрацыйны цэнтр Брэдзінскага раёна Чалябінскай вобласці і Брэдзінскага сельскага паселішча Расіі. Размешчаны на поўдні вобласці, за 400 км на поўдзень ад Чалябінска, на рацэ Сінташтэ (прыток Табола). Чыгуначная станцыя на лініі Чалябінск — Орск.
Насельніцтва — 10 526 жыхароў (2007). Пасёлак Брэды заснаваны ў 1843 годзе як апорны пункт (ваеннае паселішча) Арэнбургскага казацкага войска пад назвай Пост № 13 Новалінейнага раёна, пазней названы ў гонар перамогі рускіх войскаў над французамі ў 1813 годзе каля горада Брэда (на поўдні Нідэрландаў). 4 лістапада 1926 года былая станіца Брэды стала раённым цэнтрам, рабочым пасёлкам з 26 мая 1940 года.
Заўвагі
- ↑ http://www.webcitation.org/6NLnfKMH0 Праверана 13 лютага 2014.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — карта Чалябінскай вобласці
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.