Брытанская Малая каля 1922 года. Жоўтым паказана тэрыторыя Федэратыўных Штатаў Малаі, сінім фармальна незалежныя (нефедэраваныя) княствы, чырвоным паказаны тэрыторыі, якія ўваходзілі ў Стрэйтс-Сетлментс

Умоўная абагульненая назва сукупнасці Стрэйтс-Сетлментса, Федэраваных Штатаў Малаі і нефедэраваных штатаў (дзяржаў), якія знаходзіліся пад пратэкцыяй Вялікабрытаніі. У афіцыйных дакументах назва не выкарыстоўвалася, бо тэрыторыі, якія яе складалі, не ўтваралі адзінага цэлага.

Перад Другой сусветнай вайной Брытанская Малая падраздзялялася на наступныя адміністрацыйныя адзінкі:

  • Стрэйтс-Сетлментс — англійскую калонію, якая ўключала в. Сінгапур, в.Пінанг, правінцыю Уэлслі і Малаку;
  • Малайскую федэрацыю (Федэраваныя Штаты Малаі), у якую ўваходзілі дзяржавы Перак, Селангор, Негры-Сембілан і Паханг; кантроль над гэтымі дзяржавамі ажыццяўлялі англійскія рэзідэнты, што знаходзіліся пры дварах кіраўнікоў дзяржаў;
  • чатыры паўночныя малайскія дзяржавы, якія не ўвайшлі ў федэрацыю — Кедах, Перліс, Келантан і Трэнгану — і Джахор, які знаходзіўся на поўдні; у гэтых дзяржавах брытанскую карону прадстаўлялі саветнікі, якія фактычна карысталіся такой жа уладай, як і рэзідэнты.

Пасля Другой сусветнай вайны, у 1946 г., тэрыторыі, якія складалі «Брытанскую Малаю», аб'ядналіся ў Малайскі Саюз.

Гл. таксама

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.