Брый | |||||||||||||||||||
Брыум серабрысты (Bryum argenteum) | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Bryum Hedw. | |||||||||||||||||||
|
Брый, Брыум (Bryum) — род лістасцябловых імхоў сямейства брыевых.
Апісанне
Дзярнінкі зялёныя, жоўтыя, бурыя, чырванаватыя, радзей серабрыстыя. Сцябло даўжынёй 0,5—25 см, прамастойнае, простае або галінастае, з рызоідамі. Лісце ад крутлавата-яйцападобнага і тупога да ланцэтаага і завостранага. Каробачка са спорамі ад шарападобнай да цыліндрычнай, на чырванаватай ножцы. Вечка пукатае, з бародаўхай.
Арэал і экалогія
Налічваецца больш за 800 відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары. На Беларусі найбольш часта трапляюцца брый валасканосны (Bryum capillare), брый дзірваністы (Вryum caespiticum), брый няправільнатрохгранны (Bryum pseudotriquetrum) і брыум серабрысты (Bryum argenteum); вельмі рэдкі від — брыум Клінгрэфа (Bryum klinggraeffii). Растуць на глебах, асакова-гіпнавых балотах, берагах рэк і ручаёў, збудаваннях, камянях і іншых субстратах, многія — піянеры глебавых агаленняў, ёсць віды-касмапаліты.
Вегетатыўнае размнажэнне вывадкавымі пупышкамі, ніткамі і інш.
Зноскі
Літаратура
- Рыкоўскі Г. Ф. Брый // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
- Бриум: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)