Брыгадны камісар
Брыгадны камісар Л. І. Брэжнеў (справа) уручае партыйны білет памочніку камандзіра ўзвода А. Малому, 1942 год.

Брыгадны камісар — у УС СССР спецыяльнае воінскае званне для вышэйшага палітычнага складу Чырвонай Арміі і Флоту ў 1935—1942 гадах. Папярэдняе персанальнае званне — палкавы камісар, наступнае званне для вышэйшага палітычнага складу — дывізіённы камісар.

Гісторыя

Званне ўведзена пастановамі ЦВК і СНК СССР ад 22 верасня 1935 года адначасова з іншымі персанальнымі воінскімі званнямі[1]. Прыкладна адпавядала воінскаму званню камбрыг.

Рашэннем ДКА ад 9 кастрычніка 1942 года інстытут ваенных камісараў быў ліквідаваны, і ўсе камісары атрымалі армейскія і флоцкія званні на прыступку ці на некалькі прыступак ніжэй.

малодшае званне:

Палкавы камісар



Брыгадны камісар
старэйшае званне:

Дывізіённы камісар
Эквівалентныя чыны
Род войскаў Адпаведнае званне / пасада
У камандным складзе
Агульнавайсковае званне Камбрыг
Народны камісарыят унутраных спраў СССР Маёр дзяржаўнай бяспекі [2],
уведзенае пастановай ЦВК і СНК СССР ад 7 кастрычніка 1935 года і па 6 ліпеня 1945 года
(ваеннаслужачыя пагранічных і ўнутраных войскаў НКУС мелі воінскія званні, прынятыя ў РСЧА)
Ваенна-Марскі Флот СССР Капітан 1-га рангу
У начальніцкім складзе
у сухапутных і ваенна-паветраных сілах Брыгінжынер
у ваенна-марскіх сілах Інжынер-флагман 3-га рангу
у ваенна-гаспадарчым складзе ўсіх родаў войскаў Брыгінтэндант
у ваенна-юрыдычным складзе ўсіх родаў войскаў Брыгваенюрыст
у ваенна-медыцынскім складзе ўсіх родаў войскаў Брыгурач
у ваенна-ветэрынарным складзе ўсіх родаў войскаў Брыгветурач

Знакі адрознення

Знакі адрознення брыгаднага камісара ў арміі і авіяцыі: адзін ромб у пятліцах з эмблемай роду войскаў (пасля 30 ліпеня 1940) і агульная для палітработнікаў усіх званняў чырвоная зорка з сярпом і молатам, нашытая на абодвух рукавах вышэй за абшлаг[3] (1 жніўня 1941 года нашэнне такіх нашывак было адменена).

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.