
Бруцій (лац.: Bruttium, грэч.: Βρεττίους) — гістарычная вобласць старажытнай Італіі на поўдзень ад Луканіі на тэрыторыі сучаснага адміністрацыйнага рэгіёна Калабрыя. Была населена італійскім племенем брутаў — адгалінаваннем луканцаў.
На тэрыторіі вобласці месціліся грэчаскія калоніі (у тым ліку вядомыя Сібарыс і Кратон), якія былі заснаваны ў перыяд Вялікай Грэчаскай Каланізацыі ў VII ст. да н.э. Грэкаў цягнула сюды ўрадлівая зямля. Аднак грэкі ніколі не сяліліся ўглыб рэгіёна, а бруты не будавалі сваіх гарадоў на ўзбярэжжы, хаця часам і ваявалі з грэчаскімі гарадамі. Унутраная частка Бруція была гарыстай і маларазвітай, у той час як грэчаскія прыбярэжныя гарады вялі актыўны і прыбытковы гандаль і квітнелі.
Гарады на ўсходнім узбярэжжы:
- Каўлонія
- Кратон
- Локры Эпізяфірскія
- Сібарыс
- Сцылацыум
Гарады на заходнім узбярэжжы:
- Гіпоніюм
- Медма
- Рэгій
- Тэмпса
- Цярына
Гарады ўнутры края:
- Кансенцыя
- Турый (на рацэ Краціс)
У 272 г. да н.э. Бруцій быў заваяваны рымлянамі.
Падчас Другой Пунічнай вайны Бруцій стаў апошнім прытулкам карфагенскага войска Ганібала. У 204 да н.э. тут адбылося некалькі бітваў паміж рымлянамі і карфагенянамі.
З г. Кратон армія Ганібала пераправілася на караблях на афрыканскі кантынент.
Спасылкі
- I Bruzi in Calabria
- Слоўнікі Яндэкс: Классические древности. — 2007(недаступная спасылка)