Камуна
Бруж
фр.: Bruges, акс.: Bruge
Герб
Герб
Краіна
Рэгіён
Дэпартамент
Каардынаты
44°52′58″ пн. ш. 0°36′45″ з. д.
Плошча
  • 14,22 км²[1]
Вышыня цэнтра
10 м
Насельніцтва
  • 20 215 чал. (1 студзеня 2021)[2]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
33520[3]
Афіцыйны сайт
Бруж на карце Францыі
Бруж (Францыя)
Бруж

Бруж (фр.: Bruges, акс.: Bruge) — камуна на паўднёвым захадзе Францыі, у дэпартаменце Жыронда рэгіёна Новая Аквітанія. Бруж размешчаны на захад ад Бардо, з’яўляецца яго прыгарадам і ўваходзіць у т.зв. Вялікі Бардо (гарадская супольнасць Бардо). На поўдні мяжуе з камунай Ле-Буска, на захадзе — з камунай Эзін і на поўначы — з камунай Бланкфор. Назва Bruges паходзіць ад лацінскага brucaria («верас»). У даследаванні Эрнеста Негра, прысвечаным тапаніміцы Францыі, прыводзіцца таксама версія паходжання назвы ад гасконскага bruche (у значэнні «хмызняк»).

Зноскі

  1. база даных аб французскіх камунахInstitut national de l'information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
  2. Populations légales 2021Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2023.
  3. Base officielle des codes postauxLa Poste, 2018.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.