Бродска-Посаўская жупанія | |||||
---|---|---|---|---|---|
Brodsko-posavska županija | |||||
|
|||||
Краіна | Харватыя | ||||
Статус | жупанія | ||||
Уваходзіць у | |||||
Уключае | 2 гарады і 26 абшчын | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Славанскі-Брод | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Нова Градзішка | ||||
Жупан | Даніель Марушыч | ||||
Насельніцтва (2011) | 172 993[1] | ||||
Шчыльнасць | 78 чал./км² | ||||
Плошча | 2 043 км² | ||||
Часавы пояс | +2CET (UTC+1, летам UTC+2) | ||||
Код ISO 3166-2 | HR-12 | ||||
Тэлефонны код | +385 35 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бродска-Посаўская жупанія (харв.: Brodsko-posavska županija) — адміністрацыйная адзінка на паўночным усходзе Харватыі. Тэрыторыя жупаніі выцягнутая ўздоўж мяжы з Босніяй і Герцагавінай па беразе ракі Сава. Бродска-Посаўская жупанія адносіцца да гістарычнага рэгіёна Пасавіна. Сталіца — горад Славанскі-Брод.
Геаграфія
Плошча жупаніі складае 2043 км². На захадзе мяжуе з Сісацка-Маславінскай жупаніяй, на ўсходзе з Вукаварска-Срэмскай жупаніяй, на поўначы з Пожэжска-Славанскай жупаніяй, а на паўночным усходзе з Осіецка-Бараньскай жупаніяй.
У паўднёвай частцы, якая прымыкае да ракі Сава, тэрыторыя нізінная, на поўначы пачынаюцца халмістая града, з самым высокім пунктам — гарой Псунь.
Насельніцтва
Паводле даных перапісу 2011 года на тэрыторыі жупаніі жывуць 172 993 чалавекі.
Нацыянальны склад:
- 94 % — харваты;
- 3 % — сербы;
- 0,3 % — цыганы;
- 0,21 % — баснійцы;
- 0,16 % — албанцы.
Зноскі
- ↑ http://www.dzs.hr //Перапіс насельніцтва Харватыі 2011 г. (першыя вынікі)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бродска-Посаўская жупанія