Сучасны прыватны бровар у Германіі

Бровар, вінакурня, вінакурны завод — традыцыйнае вытворчае збудаванне, дзе варылі піва, гналі гарэлку.

На Беларусі бровар вядомы з 16 ст. у замках, сядзібах, пры корчмах і аўстэрыях. Размяшчалі бровар каля рэк і сажалак, у асобных выпадках — у дварах. Будавалі пераважна драўляныя, пазней мураваныя. Часта ў комплекс бровара ўваходзілі саладоўня з сушыльняй, варыўня, дзе захоўвалі гародніну і харчовыя прыпасы, лазня, а таксама жыллё.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.