Брачыслаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Святаслаў Мсціславіч | ||||||
Пераемнік | Таўцівіл | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | невядома | ||||||
Смерць | не раней за 1241 | ||||||
Род | Рурыкавічы | ||||||
Бацька | Васілька Брачыславіч[d] | ||||||
Дзеці | Аляксандра Брачыслаўна[d], Брачыслаўна Таўцівілава[d], Канстанцін, Ізяслаў Брачыславіч[d] і Васілька Брачыславіч[d] |
Брачысла́ў (? — сярэдзіна ХІІІ стагоддзя) — князь віцебскі (? — 1242), князь полацкі (1232—1242). Магчыма, паходзіў з роду віцебскіх князёў Васількавічаў.
Біяграфія
Згадваецца Наўгародскім Першым летапісам. Быў віцебскім князем, у 1232 годзе заняў полацкі сталец пасля 10-гадовага смаленскага панавання.
Дачку Васілісу выдаў замуж за наўгародскага князя Аляксандра Яраславіча, вяселле адбылося ў Тарапцы ў 1239 годзе[1]. Магчыма, тым жа часам другую дачку выдаў замуж за літоўскага князя Таўцівіла. Магчыма, яго сынам быў пазнейшы полацкі князь Канстанцін.
Зноскі
- ↑ Брачыслаў, князь полацкі ў 1230-я гады // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 77. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Алексеев Л. В. Полоцкая земля // Древнерусские княжества Х—XIII вв. — М., 1975.
- Загарульскі Э. М. Заходняя Русь: ІХ—ХІІІ ст. Вучэб. дапам. — Мн., 1998. — 260 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.