Славутасць | |
Брацкая магіла | |
---|---|
![]() | |
53°35′22″ пн. ш. 27°52′54″ у. д. | |
Краіна |
![]() |
Гарадскі пасёлак | Рудзенск |
Дата пабудовы | 1944 год |
Статус |
![]() |
![]() |
|
![]() |
Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў гарадскім пасёлку Рудзенску, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць. Знаходзіцца на могілках.
Гісторыя
Пахаваны 61 воін і партызан, якія загінулі ў баях з нямецкімі войскамі ў 1941—1944 гадах. Сярод іх воіны, загінулыя ў ліпені 1944 года пры вызваленні раёна.
Помнік
![](../I/%D0%91%D1%80%D0%B0%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%BC%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D0%B0_(%D0%A0%D1%83%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA).jpg.webp)
У 1956 годзе на магіле ўсталяваны абеліск. Трохкантовы абеліск з шэрага шліфаванага граніту вышынёй 2 м, падставай 0,3×0,25×0,4 м на пастаменце вышынёй 1 м, падставай 1,2×0,4 м абкладзеным беламармуровымі плітамі. Вяршыню абеліска карануе пяціканцовая зорка на металічным стрыжні. На пліце выбіты тэкст: «Вечная слава воинам и партизанам, павшим в боях за свободу и независимость нашей Родины годы Великой Отечественной войны 1941—1945 г.г.» Магіла абнесена металічнай агароджай 3×6 м[1].
Зноскі
- ↑ ИСТОРИКО-КУЛЬТУРНЫЕ ЦЕННОСТИ ПУХОВИЧСКОГО РАЙОНА Архівавана 20 ліпеня 2020.
Літаратура
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 2. — 308 с.: іл. — С. 136
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9