Сяло
Брахлоў на карце Расіі ± ![]() ![]() |
Брахлоў[1] (руск.: Брахлов) — сяло ў Клімаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Брахлоўскага сельскага паселішча.
Гісторыя
Сяло заснавана ў 1620 годзе. У XIX ст. у сяле працаваў буйны бровар, дзейнічала драўляная царква.
Да Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года сяло ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.
У 1917 годзе тут была ўсталявана савецкая ўлада, адноўленая пасля перыяду германскай акупацыі ў 1918 годзе. У 1919 годзе сяло перададзена ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.
З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці.
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.